Прызначана дата разгляду апеляцыйных скаргаў Емяльянава і Комара

2020 2020-03-03T14:28:34+0300 2020-03-03T14:32:07+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sud-emelianau-02.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Іван Комар і Мікіта Емяльянаў у судзе.

Іван Комар і Мікіта Емяльянаў у судзе.

Мінскі гарадскі суд прызначыў на 27 сакавіка разгляд апеляцыйных скаргаў на прысуды анархістам Мікіту Емяльянаву і Івану Комару. Пра гэта праваабаронцам "Вясны" паведаміла актывістка Яна Чуліцкая.

Нагдаем, што 12 лютага суд Савецкага раёна Мінска асудзіў 19-гадовых анархістаў Мікіту Емяльянава і Івана Комара на сем гадоў пазбаўлення волі кожнага ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Іх асудзілі за дзве акцыі: Мікіта Емельянаў кінуў лямпачку з чырвонай фарбай у будынак Мінгарсуда, дзе ў той дзень мусіў пачацца суд на Дзмітрыем Паліенкам. А пазней двойчы кідаў «кактэйль Молатава» ў дзверы ізалятара на вуліцы Валадарскага ў Мінску. Іван Комар ў гэты момант быў у суседнім скверы.

Свой учынак анархісты патлумачылі тым, што яны выступаюць супраць пераследу палітычных зняволеных. Абодвух прызналі вінаватымі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: артыкул 341,  частка 1 артыкула 14, частка 2 артыкула 218,  частка 2 артыкула 295-3.

Беларуская праваабарончая супольнасць прызнала Емяльянава і Комара палітычнымі зняволенымі і выступіла з патрабаваннем неадкладнага перагляду іх прысудаў. Праваабаронцы лічаць, што анархістаў непрапарцыйна пакаралі ў сувязі з іх поглядамі і перакананнямі.

Пяць фактаў пра новых палітвязняў Беларусі

"Вясна" сабрала пяць цікавых фактаў па кейсу Мікіты Емельянава і Івана Комара: пра суд, палітычны складнік і іншыя.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства