У Беларусі ўпершыню затрымалі сведку Яговы з Расіі

2020 2020-02-25T17:30:13+0300 2020-02-25T17:30:14+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/svedki_iegovy_s.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кіраўніца праваабарончага цэнтру Human Constanta Эніра Браніцкая паведаміла "Радыё Свабода", што 21 лютага ў Беларусі быў затрыманы сведка Яговы з Расіі. Ён знаходзіцца ў СІЗА ў Віцебску. Гэта Мікалай М. Паводле сайта «Сведак Яговы», крымінальную справу супраць яго завялі ў Расеі 31 студзеня 2019 году ў Ханты-Мансійскай аўтаномнай акрузе. У Расіі «Сведкі Яговы» прызнаныя экстрэмісцкай арганізацыяй і пераследуюцца паводле Крымінальнага кодэксу. Затрыманыя вернікі паведамляюць пра жорсткія катаваньні ў расейскай паліцыі.

«Ягонае імя ёсць у міждзяржаўным вышуку. У Расіі на яго заведзеная крымінальная справа і прынятае рашэнне аб утрыманні яго пад вартай. Ён з'ехаў, і яго затрымалі ў Беларусі, — кажа Эніра Браніцкая. — Цяпер разглядаецца пытанне аб выдачы яго Расеі. Наша пракуратура будзе прымаць рашэнне, выдаць яго ці не».

Радыё Свабода звярнулася па пацверджанне гэтай інфармацыі ў прэс-службу МУС. Прадстаўніца прэс-службы сказала, што інфармацыя будзе правярацца.

Агульная практыка ў падобных выпадках паміж Расеяй і Беларуссю — выдача затрыманага.

У Расіі «Сведкі Яговы» прызнаныя экстрэмісцкай арганізацыяй. У Беларусі грамада «Сведак Яговы» афіцыйна зарэгістраваная. Вернікаў больш за 6000.

«Мы ўдакладняем інфармацыю пра тое, што ён мог падацца на статус уцекача. Гэта ў любым выпадку павінна прыпыніць яго выдачу, бо будзе разглядацца гэтае хадайніцтва. Хутчэй за ўсё, ён будзе падавацца, бо ёсьць палітычны матыў, які дае яму такія падставы», — тлумачыць сітуацыю праваабаронца.

Аднак Браніцкая папярэджвае, што за ўсю гісторыю беларускага заканадаўства аб уцекачах расейцам Беларусь ніколі статус уцекача не давала.

Паводле расійскага праваабарончага цэнтру «Мэмарыял», не менш за 200 сведак Яговы пераследуюцца па артыкуле 282.2 КК РФ «Арганізацыя дзейнасці рэлігійнай арганізацыі, у дачыненні да якой прынята рашэнне аб ліквідацыі ў сувязі з ажыццяўленнем экстрэмісцкай дзейнасці». Санкцыя па гэтым артыкуле прадугледжвае да 10 год пазбаўлення волі. Як паведамляе «Мемарыял», на сёння не менш як 15 сведак Яговы знаходзяцца пад вартай, 24 — пад хатнім арыштам. Яшчэ 163 мелі іншыя меры стрымання.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства