viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2020 2020-02-25T12:10:51+0300 2020-03-03T14:50:55+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'ера анлайн — па любых са спасылак тут. 

Падзея: 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У гэты дзень у 1952 загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за наданне бенгальскай мове статусу дзяржаўнай у тагачасным Пакістане. А ў Мінску з гэтай нагоды прайшло свята “Мова фэст”.

Апытанка: Моўныя і культурныя правы. Вынікі перапісу насельніцтва 2019 яшчэ да канца не вядомыя, таму у жыхароў трох гарадоў Беларусі спытаем: якую мову яны лічаць роднай і якой карыстаюцца ў паўсядзённым жыцці? Дзе можна пачуць беларускую мову? Ці ёсць перашкоды ў карыстанні ёю?

Каментар: Адным з лінгвістычных правоў з’яўляецца права навучацца на роднай мове. Ці ёсць у беларусаў такая магчымасць? “Мы бачым яўнае парушэнне правоў на карыстанне роднай мовай і яўную дыскрымінацыю носьбітаў беларускай мовы”, — адзначае намесніца старшыні Таварыства Беларускай Школы Тамара Мацкевіч. Ні ў адным абласным горадзе Беларусі не засталося ніводнай школы з беларускай мовай навучання, а ў Мінску захавалася пяць, і гэта хутчэй рэзервацыі. А ўлады зацікаўленыя ў тым, каб іх не было больш.

Каментар эксперта: Дзеці з інваліднасцю і дзеці, якія выхоўваюцца ў бацькоў з інваліднасцю – якія ў гэтай сферы могуць паўставаць праблемы?

Аляксей Канстанцінаў з Цэнтра праблем дзіцячага развіцця «Леванія» звяртае ўвагу на тое, што ў дзяцей з інваліднасцю ёсць вялікія праблемы ў доступе да медыцыны. Не існуе добрых праграм падтрымкі і рэабілітацыі для дзяцей з аўтыстычным спектрам, а для дзяцей з цяжкімі генетэчнымі захворваннямі (напрыклад СМА) дзяржава не закупае аніякіх лекаў.

А юрыст Офіса па правах людзей з інваліднасцю Алег Граблеўскі адзначае — маці на вазках знаходзяцца пад пагрозай адабрання дзяцей. Вызываюць на камісію, бо маці не наведвае бацькоўскія сходы з прычыны адсутнасці ў школе пандусаў? Гэта рэальныя для Беларусі гісторыі.

У музычных паўзах – кампазіцыі са зборніка “Песні матчыны з Вушаччыны”, які прысвечаны 85-годдзю Рыгора Барадуліна.

https://spring96.org/wp-content/uploads/2015/03/2020-02-25_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства