viasna on patreon

Станіслаў Паўлінковіч: Я нічога не парушаў. Так што калі трэба – самі няхай бегаюць

2020 2020-02-18T08:57:49+0300 2020-02-18T08:57:50+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/paulinkovich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота "Радыё Свабода"

Фота "Радыё Свабода"

Актывіста Станіслава Паўлінковіча пераследуе магілёўская міліцыя. Верагодна, за акцыі супраць інтэграцыі з Расеяй, піша mspring.online.

Супрацоўнікі Ленінскага РАУС Магілёва заявіліся наўпрост на працу да хлопца.

Актывіст Станіслаў Паўлінковіч паведаміў праваабаронцам «Магілёўскай вясны», што да яго ў пятніцу, 14 лютага, на працу заявіліся супрацоўнікі міліцыі і спрабавалі ўручыць позву для яўкі ў РАУС.

– Мяне паклікаў майстар, сказаў, што яму тэлефанаваў начальнік аховы. Сказаў, што мяне хтосьці чакае на прахадной, – распавёў Стас. Ён працуе на Магілёўскім металургічным заводзе.

Паводле яго слоў, супрацоўнікі РАУС не паведамілі яму пра прычыны выкліку – толькі сказалі, што ён усё дазнаецца, калі з’явіцца ў райаддзел ў панядзелак, 17 лютага.

– Мне нічога не патлумачылі. Нібыта, нейкі адміністрацыйны працэс. Хутчэй за ўсё – за ўдзел у снежаньскіх акцыях пратэсту супраць інтэграцыі з Расеяй. Больш проста няма за што – я нікуды не уліпаў, ні з кім не біўся, не пападаўся па п’яні. Так што, хутчэй за ўсё, справа тычыцца масавых мерапрыемстваў. Дзіўна, што яны так доўга нічога не рабілі – з тых мітынгаў прайшло ўжо амаль два месяцы, – распавёў Паўлінковіч.

Ён паведаміў, што позву ўзяць адмовіўся. У панядзелак яму патэлефанавалі з Ленінскага РАУС і ўдакладнілі, ці прыйдзе актывіст, на што Станіслаў паўторна адмовіў.

– Я не збіраюся кудысці хадзіць і бегаць. Я ведаю, што я нічога не парушаў. Так што калі трэба – самі няхай бегаюць, – заявіў актывіст.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства