Актывіста «Народнай Грамады» ўначы знялі з маршруткі. Што гэта было?

2020 2020-02-14T12:12:27+0300 2020-02-14T12:20:31+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/polack_akcija0401.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя супраць інтэграцыі ў Полацку 4 студзеня

Акцыя супраць інтэграцыі ў Полацку 4 студзеня

Маршрутку, у якой ехаў актывіст «Народнай Грамады» Яўген Вільскі, спынілі ноччу на трасе, каб скласці пратакол за ўдзел у акцыі супраць інтэграцыі.

Актывіст паведаміў у Facebook, што ўчора, 13 лютага, ён ехаў на рэйсавай маршрутцы з Мінска ў Полацк. Спачатку машыну спынілі супрацоўнікі ДАІ ў Сарочыне і пасля кароткай размовы з кіроўцам адпусцілі. Затым, на пад'ездзе да Полацку, калі на гадзінніку было ўжо 23.30, маршрутку спынілі ў другі раз. У салон зазірнуў маёр Міхаіл Перапечкін з Полацкага РАУС і запрасіў Яўгена Вільскага выйсці для афармлення пратакола па адміністрацыйнай справе.

«Я выйшаў і прапанаваў Перапечкіну хуценька ўсё аформіць, бо я нічога казаць не буду. Чаго час губляць, і трымаць людзей? Гэта яго нават неяк ўзрадавала, і цягам хвілін 15 усе фармальнасці былі выкананыя», - піша актывіст.

На Яўгена Вільскага маёр склаў пратакол па ч.1 арт. 23.34 КаАП за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве чацвёртага студзеня. Гаворка ідзе пра акцыю супраць паглыблення інтэграцыі, якая прайшла ў Полацку каля Сафійскага сабора.

Шасцярых актывістаў з Полацка і Наваполацка ўжо асудзілі за ўдзел у гэтай акцыі на агульную суму 2106 рублёў. Ужо вядома, што суд над Яўгенам Вільскім пройдзе 20 лютага.


 Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства