viasna on patreon

Уводны курс па правах чалавека бярэ накірунак на Магілёў

2020 2020-02-13T09:02:18+0300 2020-02-13T09:02:18+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/uvodny-kurs-02.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Беларуская Праваабарончая школа вязе 15 лютага ў Магілёў цэлы курс па правах чалавека, пасля азнаямлення з якім нават вельмі далёкі ад гэтай тэмы чалавек зможа зразумець, што гэта такое і як правы чалавека дапамагаюць у жыцці.

Кваліфікаваныя трэнеры на працягу некалькіх гадзін вельмі даступна і проста раскажуць аб тым:

  • што такое правы чалавека;
  • чаму гэтая тэма тычыцца кожнага/кожную з нас;
  • якім чынам можна абараняць свае правы.

Удзел у курсе бясплатны, варта толькі толькі зарэгістравацца – хоба.

Заняткі пройдуць ў грамадскім цэнтры «Кола» (зав.Чкалава, 16). Пачатак – а 11:30.

Па ўсіх пытаннях лепш пісаць на belschool@gmail.com.

Вас чакае вельмі карысная субота!

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства