Міліцыянт двойчы наведваў анкалагічны шпіталь, каб дапытаць хворага пра экстрэмізм

2020 2020-02-13T08:36:05+0300 2020-02-13T08:36:05+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kryvicki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Рыгор Крывіцкі ў судзе.

Рыгор Крывіцкі ў судзе.

У Мазыры супрацоўнікі міліцыі западозрылі ў экстрэмізме 76-гадовага  ветэрана працы, прадстаўніка Беларускага нацыянальнага кангрэсу і Руху “За Свабоду” Рыгора Крывіцкага.

Як паведамляе "Народная Воля", супрацоўнік мясцовага РАУС, капітан міліцыі Сяргей Марціновіч ажно двойчы прыходзіў у анкалагічны шпіталь, дзе ў апошні час лекаваўся Крывіцкі, каб скласці  на яго адміністрацыйны пратакол за распаўсюд экстрэмісцкага матэрыялу ў Facebook.

“Я вельмі здзівіўся, калі 10 лютага да мяне ў шпіталь прыйшоў капітан Марціновіч. Усё-такі бальнічны рэжым, некаторыя людзі ходзяць, што называецца, на мяжы жыцця, а тут міліцыянт. Аказалася, што на маёй старонцы ў Facebook міліцыя выявіла інфармацыю, запошчаную ў 2018 годзе, а ў ёй сярод іншых згадвалася і анархісцкая арганізацыя. У гэтым і заключаўся мой распаўсюд экстрэмісцкага матэрыялу. Не дачакаліся нават, пакуль мяне выпішуць – тэрмінова прыйшлі ў шпіталь высвятляць сітуацыю з пазалеташнім снегам”, – здзіўляецца Рыгор Лявонавіч.

Крывіцкі патлумачыў міліцыянту, што не памятае той пост, нікога з анархістаў не ведае і наогул не падзяляе іх поглядаў.

“Я капітану так і сказаў, – дадае пенсіянер Крывіцкі, – у мяне рабочыя рукі, мог у кампутары крывым пальцам і не тую клавішу зачапіць”.

Капітан Марціновіч запісаў тлумачэнні і сышоў. Але 11 лютага зноў прыехаў у анкалагічны шпіталь. Патлумачыў, што начальству яго пратакол прыйшоўся не даспадобы, і ён перарабляе ўсё занава.

“Другі раз я нават не стаў размаўляць з Марціновічам, бо гэта ўжо цераз край. Не глядзяць, здаровы чалавек ці хворы чалавек. Ім прыспічыла – давай”, – абураецца Рыгор Лявонавіч.

Крывіцкі не толькі не падпісаў новы пратакол, але і адмовіўся атрымліваць яго копію.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства