"Хадзіць на працу, каб выгульваць сукенку", або Як выглядае дыскрымінацыя на рынку працы ў Беларусі

2020 2020-01-30T13:24:23+0300 2020-01-30T15:41:38+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/genddyskryminacyja_dyskusija.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дыскусія "Дыскрымінацыя на рынку працы. Што рабіць" прайшла 29 студзеня ў мінскім Прэс-клубе. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі міжнароднае грамадскае аб'яднанне "Гендэрныя перспектывы" і Прэс-клуб.

Даследчыца Алена Арцёменка прэзентавала вынікі сацыялагічнага апытання з выкарыстаннем якаснай метадалогіі — глыбіннага інтэрв'ю сярод людзей, якія калі-небудзь падвяргаліся дыскрымінацыі ў працоўнай сферы па гендэрнай прыкмеце. Гэта — працяг вялікага даследавання "Гендэрная дыскрымінацыя на рынку працы і пры прыёме на працу", з вынікамі якога можна азнаёміцца ​​тут. Увага ў ім было засяроджана на колькасных паказчыках. Сярод асноўных высноваў:

"Дыскрымінацыя на рынку працы — актуальная і распаўсюджаная праблема: з ёй сутыкаліся 85,0% беларусаў (89,6% жанчын і 80,4% мужчын). Чвэрць беларусаў (24,7%) падвяргаліся дыскрымінацыі, але не ўсведамлялі гэтага. Пры гэтым жанчыны часцей сутыкаюцца з дыскрымінацыяй у сувязі са сваёй роляй".

Акрамя гэтага, у даследаванні было дадзена колькаснае вымярэнне рэакцыі людзей, якія адчулі на сабе дыскрымінацыю. На жаль, вынікі несуцяшальныя: "31,5% [...] зміраюцца з сітуацыяй, а 42,6% рэспандэнтаў хочуць што-небудзь зрабіць, але нічога не робяць".

dyskryninacyja_praca.jpg
Скрын з матэрыялаў даследавання "Гендэрная дыскрымінацыя на рынку працы і пры прыёме на працу"

Чаму так адбываецца? Спроба даць адказ была зроблена ў рамках якаснага падыходу да даследавання — з выкарыстаннем метаду глыбіннага інтэрв'ю. Пра гэта і распавяла даследчыца Алена Арцёменка ў дыскусіі "Дыскрымінацыя на рынку працы". Якія ёсць бар'еры да адстойвання сваіх правоў:

  • Страх наступстваў (напрыклад, звальнення), калі наступствы ад абароны правоў для чалавека больш крытычныя, чым сама дыскрымінацыя;
  • Негатыўнае стаўленне да абароны правоў як даносіць, апублічванню асабістых праблем;

"Яшчэ, можа, беларускі менталітэт спрацоўвае, маўляў, неяк страшна, а раптам потым палкі ў колы будуць ставіць, ты, маўляў, схадзі, а мы паглядзім, што атрымаецца. Вядома, моладзь яшчэ неяк спрабуе, а людзі старэйшыя думаюць, вось, я цяпер усё страчу, а куды мне ў такім узросце потым ісці?" — падзялілася адна з рэспандэнтак падчас даследавання.

  • Адсутнасць салідарнасці ў калектыве, адмова ад салідарных дзеянняў;

"Завядзі сабе мужчыну, хай цябе забяспечвае, усё завялі, ты можаш проста хадзіць на працу, выгульваць сукенкі, — распавяла пра рэакцыю калектыву адна з рэспандэнтак. — Я адзіная забрала свае грошы і на гэтым мы рассталіся. Гэта значыць, што арганізавацца больш маштабна заўсёды праблемна".

  • Ўяўленне аб несур'ёзнасці праблемы дыскрымінацыі, у прыватнасці, сэксуальных дамаганняў;

"Я абуралася, а яны смяяліся і казалі, што гэта нармальна. Ён мужык".

Даследаванне таксама паказала, што калі рэспандэнткі і рабілі хоць нейкія дзеянні як рэакцыю на дыскрымінацыю, то часцей за ўсё імі было звальненне — з-за расчаравання ў працадаўцы, а таксама з-за крыўды і пачуцця несправядлівасці:

"Я была гатовая ўзначаліць кірунак, усё для гэтага рабіла, і ў калектыве ўсе былі ўпэўненыя, што мяне падвысяць. Але ўзялі хлопчыка. Дырэктар сказаў — будзе гадаваць сабе замену, а гэта можа быць толькі мужчына. Было вельмі крыўдна. Я звольнілася не адразу, але зразумела было, што нам не па дарозе".

Адказ на пытанне, чаму ж людзі не абараняюць свае правы, быў дадзены падчас дыскусіі Ірынfq Альхоўкfq, старшынёй праўлення МГА "Гендэрныя перспектывы":

"Для таго, каб абараняць свае правы, трэба ведаць, што яны ёсць, — адзначыла Ірына Альхоўка. —  І каб зразумець, што вы падвяргаецеся дыскрымінацыі, патрэбна пэўная інтэлектуальная праца. Я магу прывесці прыклад, калі мы дапамагалі юрыдычна адной жанчыне (праўда, у сітуацыі хатняга гвалту). Калі справа дайшла да суда, яна пыталася: «А хто гэты мужчына ў сінім пінжаку?», паказваючы на ​​пракурора. Мы маем нізкую прававую адукаванасць, і яе трэба павышаць".

pocepnia_alhovka_artemenko.jpg
Юрыстка Вераніка Пацэпня, старшыня праўлення МГА "Гендэрныя перспектывы" Ірына Альхоўка і даследчыца Алена Арцёменка.

Але нават калі чалавек прайшоў праз гэтыя бар'еры і пачаў абараняць свае правы ў судзе, то тут таксама можа паўстаць мноства праблем, адзначыла юрыстка "Гендэрных преспектываў" Вераніка Пацэпня:

"Што можа зрабіць чалавек у тэорыі і з чым ён можа сутыкнуцца на практыцы? Напрыклад, калі вам адмовілі ў працэсе працаўладкавання і вы лічыце, што тут ёсць дыскрымінацыйная падстава, то закон кажа, што для доказаў трэба звярнуцца за пісьмовым адказам да наймальніка, і той на працягу трох дзён павінен даць тлумачэнні, чаму ён не ўзяў вас на працу. Але ў рэальнасці — які працадаўца будзе яго даваць?"

Яшчэ адна праблема: вам адмовілі пры прыёме на працу, напрыклад, таму што «вы жанчына і ў вас ёсць дзеці». Вы запісалі адказ наймальніка на дыктафон і хочаце яго прадаставіць на судзе ў якасці доказу дыскрымінацыі, але:

"Суд прымае да ўвагі доказы, атрыманыя "правільным" шляхам, — тлумачыць юрыстка. — Гэта азначае, што згодна з законам, перш чым вырабіць аўдыё- або відэа-запіс, вы павінны папярэдзіць чалавека, якога збіраецеся запісаць. Але ці можаце вы ўявіць сітуацыю, калі вы папярэджваеце наймальніка аб тым, што запісваеце, а потым чакаеце, што ён вам сапраўды нешта скажа пра прычыны адмовы?"

Дыскусія "Дыскрымінацыя на рынку працы. Што рабіць" — гэта першая з двух дыскусій на тэму дыскрымінацыі на рынку працы ў Беларусі. Наступная запланаваная на 12 лютага і будзе закранаць тэму "дэкрэтафобіі" ў дачыненні да суіскальніц.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства