Гомель: Барысу Анікееву прысудзілі штраф за ўдзел у акцыі ў Мінску

2020 2020-01-28T08:28:59+0300 2020-01-28T14:38:11+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/anikeey-2020.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Барыс Анікееў. Фота: Беларускае Радыё Рацыя.

Барыс Анікееў. Фота: Беларускае Радыё Рацыя.

Гомельскага актывіста Руху “За свабоду” Барыса Анікеева пакаралі штрафам памерам 15 базавых велічыняў за ўдзел у акцыі ў падтрымку незалежнасці Беларусі.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя, такое рашэнне вынес 27 студзеня суддзя Чыгуначнага раённага суда Гомеля Мікалай Крупадзёраў.

 Паводле аштрафаванага актывіста Барыса Анікеева, ніякай інтрыгі ў працы суддзі не было:

– За 20 снежня, за незалежнасць, за тое, што крычаў: “Лукашэнка, не сыходзь! Лукашэнка, дапамажы!” За гэта і судзяць. Але, канешне, гэта жарт. Незалежнасць наша дужа дарагая атрымліваецца. За ўсё даводзіцца сплачваць, хто сваім здароўем, каму як, хтосьці суткі атрымлівае, хтосьці штрафы.

Барыс Анікееў двойчы прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за ўдзел у снежаньскіх акцыях пратэсту супраць інтэграцыі з Расеяй. Агульная сума штрафаў у гомельца за акцыі 7 і 20 снежня складае 1215 беларускіх рублёў.


  Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства