Затрыманаму за расфарбаваны помнік Пушкіну маладафронтаўцу прад'яўлена абвінавачванне Дапоўнена

2020 2020-01-24T10:20:00+0300 2020-01-24T11:49:23+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/filip_shaurou20201.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Філіп Шаўроў. Фота з сацыяльных сетак

Філіп Шаўроў. Фота з сацыяльных сетак

Маладафронтавец Філіп Шаўроў, затрыманы 19 студзеня ў сувязі з інцыдэнтам з помнікам Пушкіну, пераведзены з ізалятара часовага ўтрымання ў Следчы ізалятар №1 на вуліцы Валадарскага. Пра гэта паведамляе прэс-служба "Маладога фронту".

24 студзеня праваабаронцам стала вядома, што Шаўрову прад'яўлена абвінавачванне па ч.1 арт. 339 Крымінальнага кодэксу ("Хуліганства"). Мера ўтрымання пад вартай працягнута да двух месяцаў. Праводзяцца следчыя дзеянні.

Філіпа Шаўрова падазраюць у тым, што ён размаляваў чырвонай фарбай помнік расійскаму паэту Аляксандру Пушкіну. На наступны дзень пасля затрымання прэс-служба МУС паведаміла, што Шаўроў сам прыйшоў у міліцыю і прызнаўся, што менавіта ён размаляваў помнік. У доме ў актывіста "Маладога фронту" адбыўся вобшук, падчас якога была вынята вопратка. 

За перформанс з Пушкіным і графіці затрыманы маладафронтавец Філіп Шаўроў

Прэс-служба "Маладога фронту" паведамляе пра затрыманне свайго актывіста Філіпа Шаўрова. Ён быў затрыманы ў нядзелю 19 студзеня міліцыяй Цэнтральнага раёну і зараз месціцца ў ізалятары часовага ўтрымання на вуліцы Акрэсціна.


Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства