Главы евангельскіх дэнамінацыяў Беларусі звярнуліся да міністраў адукацыі і юстыцыі са скаргай на неправамоцныя дзеянні прадстаўнікоў Беларускага рэспубліканскага саюзу моладзі.

2004 2004-01-22T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прычынай звароту сталі шматлікія выпадкі, калі насуперак волі і жаданням навучэнцаў школ і ВНУ іх прымушалі уступаць у арганізацыю. Ліст падпісалі епіскап Саюзу хрысціянаў веры Евангельскай у Сяргей Хоміч, епіскап Саюзу Евангельскіх хрысціянаў баптыстаў М.В. Сінкавец, епіскап Канфэрэнцыі цэркваў Хрысціянаў адвентыстаў Сёмага дня М.Я. Астроўскі, ад аб’яднання Грамадаў хрысціянаў Поўнага Эвангельля А. В. Саковіч.

Главы дэнамінацый адзначаюць, што апошнім часам да іх пачалі прыходзіць скаргі бацькоў на дзейнасць БРСМу. Пры агітацыі выкарыстоўваецца “дабраахвотна прымусовы” прынцып, а таксама тлумачыцца, што сябрам БРСМу лягчэй паступіць ў дзяржаўныя ВНУі атрымаць жыллё. Веруючыя лічыць, што трывога бацькоў не беспадстаўная.
«У адной са школаў Мінску казалася, што прымаць будуць толькі “лепшых” вучняў. Такія матывы закладаюць аснову для падзела вучняў на “лепшых” і “горшых” паводле сяброўства ў грамадзкай арганізацыі. Гэта з'яўляецца дыскрымінацыяй, а значыць, парушае правы дзяцей, гарантаваныя заканадаўствам: Кодэкс Рэспублікі Беларусь, арт. 182 “Раўнапраўнасць дзяцей” “Усе дзеці маюць роўныя правы незалежна ад ... акалічнасцяў, датычных дзіцяці і яго бацькоў,” – сказана ў звароце.
Таксама зазначана, што сітуацыя амоўна ўплывае на развіццё псіхікі дзяцей і фармаванне асобы, пазбаўляе права самастойнага выбару поглядаў, перакананняў і жыццёвага шляху.
«Усялякая дзейнасьць грамадзкіх арганізацый павінна грунтавацца на заканадаўстве і не павінна парушаць законныя правы і інтарэсы грамадзян. Звяртаем увагу на змест часткі другой арт. 4 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, дзе запісана, што “Ідэалёгія палітычных партыяў, рэлігійных або іншых грамадскіх аб’яднанняў, сацыяльных групаў ня можа ўсталёўвацца ў якасці абавязковай для грамадзянаў,” – пішуць главы евангельскіх цэркваў.
Веруючыя просяць Міністэрства адукацыі і юстыцыі РБ прыняць неабходныя захады для прадухілення неправамоцнай дзейнасці, якая парушае правы грамадзянаў.

Ядвіга МАЦКЕВІЧ

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international