viasna on patreon

Актывісты і ўдзельнікі акцый супраць інтэграцыі працягваюць атрымліваць пратаколы

2020 2020-01-13T11:57:53+0300 2020-01-13T12:20:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dabratvor-illa-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілля Дабратвор. Фота:baj.by

Ілля Дабратвор. Фота:baj.by

У дачыненні да сябра Партыі БНФ Іллі Дабратвора складзены пратакол правапарушэння па ч.1 арт. 23.34 КаАП за ўдзел у акцыі супраць інтэграцыі з Расіяй 20 снежня.

“Дэманстратыўна выкрыкваў лозунгі “Жыве Беларусь!” і “Незалежнасць!”, - пазначана ў пратаколе правапарушэння, складзеным 10 студзеня старэйшым участковым Бараўлянскага аддзялення міліцыі Мінскага РУУСа Аляксеем Аўчыннікавым.

Нагадаем, 26 снежня суд Маскоўскага раёна Мінска аштрафаваў на 30 базавых велічынь Іллю Дабратвора за парушэнне арт. 23.34 КаАП Беларусі — "Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў" за ўдзел у акцыі ў падтрымку незалежнасці 7 снежня. Ілля Дабратвор у той дзень быў на акцыі ў якасці журналіста.

Сябра Рады БНК і Прэзідыума БСДП Алесь Абрамовіч 12 студзеня атрымаў паведамленне па пошце аб узбуджэннні супраць яго адміністрацыйнай справы паводле артыкула 23.34 КаАП РБ з нагоды ўдзелу 20 снежня ў несанкцыянаваным мітынгу і шэсці ў Мінску супраць інтэграцыі Беларусі і Расіі.

Справа ўзбуджаная намеснікам начальніка УУС адміністрацыі Ленінскага раёна горада Мінска С. Дубовікам.

Даты судоў над актывістамі пакуль не прызначаныя.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства