31 студзеня будзе зацверджаны яшчэ адзін смяротны прысуд?

2020 2020-01-13T09:56:02+0300 2020-01-13T10:43:03+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sud_brest_rebenok_2019_luninec_4.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміў праваабарончаму цэнтру "Вясна" каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання" Андрэй Палуда, 31 студзеня ў 9.30 судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда разгледзіць апеляцыйную скаргу Віктара Сергіля і Наталлі Колб.

Раней Брэсцкі абласны суд (суд першай інстанцыі) прызначыў Віктару Сергілю смяротнае пакаранне. 48-гадовага мужчыну і 26-гадовую Наталлю Колб прызналі вінаватымі ў групавым забойстве заведама малалетняй з асаблівай жорсткасцю з хуліганскіх меркаванняў (ч.2 арт. 139 КК РБ). Санкцыя артыкула прадугледжвае ад 8 да 25 гадоў пазбаўлення волі, пажыццёвае зняволенне або смяротнае пакаранне. Нагадаем, што апошнія два віды пакарання ў Беларусі да жанчын не ўжываюцца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства