viasna on patreon

Суд над Уладзімірам Някляевым схавалі ад грамадскасці?

2020 2020-01-10T17:36:07+0300 2020-01-10T17:50:45+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/nekliaev_kalia_suda.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Ленінскага раёна Мінска сёння, 10 студзеня, у 10 гадзін ранку мусіў адбыцца суд над паэтам і грамадскім дзеячам Уладзімірам Някляевым за ўдзел у акцыі ў падтрымку незалежнасці 8 снежня. Аднак суд па невядомай прычыне не адбыўся - пасяджэння па справе Някляева не было нават у раскладзе судоў на ўвесь дзень.

На Някляева склалі пратакол па ч. 1 артыкула 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) і даслалі позву ў суд. Першае пасяджэнне па адміністрацыйнай справе прайшло 30 снежня, затым разгляд справы перанеслі на 10 студзеня. Някляеў быў апавешчаны пра новую дату і час праз позву. Разглядаць справу мусіла суддзя Марына Запаснік. Але ж суд не адбыўся.  

Пры гэтым учора, 9 студзеня, у тым жа судзе Ленінскага раёна Уладзіміра Някляева асудзілі за ўдзел у несанкцыянавана акцыі (арт. 23.34 КаАП). Пра пасяджэнне не ведаў ні сам Някляеў (ён не атрымліваў позвы на гэтую дату), ні грамадскасць. Назіральнікам "Вясны" ўдалося даведацца вынік суда (810 рублёў штрафу), аднак за якую менавіта акцыю суддзя Таццяна Шоцік судзіла паэта амаль у пустой залі, невядома. Верагодна, суд з 10 студзеня перанеслі на 9 і такім чынам вырашылі асудзіць Някляева "па-ціхаму" на дзень раней, без увагі грамадскасці і СМІ. 


 Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства