Украінскі ПЭН-цэнтр заклікаў беларускія ўлады спыніць рэпрэсіі

2020 2020-01-09T17:40:30+0300 2020-01-09T17:41:08+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zhadan_ua.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сябры Украінскага ПЭН-цэнтру заклікаюць беларускія ўлады спыніць рэпрэсіі і пераслед грамадзкіх дзеячоў і пісьменнікаў, якія з'яўляюцца тварам сучаснай беларускай літаратуры і прадстаўляюць культуру Беларусі ва ўсім свеце, піша "Радыё Свабода"

Сяргей Жадан — адзін з падпісантаў звароту. Архіўнае фота

«Украінскія пісьменнікі з трывогай назіраюць за падзеямі ў суседняй Беларусі, — адзначаецца ў заяве Украінскага ПЭН-цэнтру. — У сталіцы і шэрагу іншых гарадоў нядаўна прайшлі масавыя акцыі пратэсту супраць паглыбленьня інтэграцыі з Расейскай Фэдэрацыяй. Рэжым Аляксандра Лукашэнкі адрэагаваў на гэтыя праявы нязгоды з ягонай палітыкай узмацненнем рэпрэсіяў.

Затрыманых актывістаў, сярод якіх нямала нашых калегаў-літаратараў, сяброў Беларускага ПЭН-цэнтру, арыштоўваюць альбо адміністратыўна штрафуюць на сур'ёзныя сумы толькі за выказванне сваіх думак і перакананняў».

Украінскія пісьменнікі выказалі сваю салідарнасць з грамадскімі актывістамі Паўлам Севярынцам і Аленай Талстой, перакладчыкам і былым дэпутатам Лявонам Баршчэўскім і першым беларускім дыпляматам, мовазнаўцам Пётрам Садоўскім, паэтам Уладзімірам Някляевым і пісьменнікам Уладзімірам Арловым.

Заяву падпісалі 37 украінскіх літаратараў і праваабаронцаў, у тым ліку Андрэй Куркоў, Міраслаў Марыновіч, Аляксандар Ірванец, Яўген Захараў, Андрэй Бондар, Ігар Казлоўскі, Сяргей Жадан, Павел Карабчук, Аксана Куцэнка і іншыя.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства