Да Стаса Шашка ўжо пяты дзень не пускаюць адваката

2020 2020-01-03T17:47:17+0300 2020-01-03T17:54:43+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/stas_shashok_6.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Стас Шашок. Фота: старонка Legalize Belarus

Стас Шашок. Фота: старонка Legalize Belarus

Як паведамляе Legalize Belarus у фэйсбуку, да арыштаванага на 15 сутак за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту Стаса Шашка ужо пяты дзень не пускаюць адваката. Ён адбывае адміністратыўнае пакаранне ў ізалятары на Акрэсціна. Прычына: месцаў няма, усе кабінеты занятыя. У якіх умовах і ў якім стане адбывае пакаранне актывіст — невядома. 

Аналагічная сітуацыя раней адбылася з актывістам Legalize Belarus Пятром Маркелавым, якога раней асудзілі на 15 сутак за патрабаванне пералічыць галасы на выбарчым участку. Тады Пётр паведамляў, што знаходзіцца ў цяжкіх умовах: у камеры антысанітарыя і вошы.

Нагадаем, увечары 26 снежня актывіста затрымалі супрацоўнікі міліцыі ў пад'ездзе ўласнага дома. 27 снежня суд Маскоўскага раёна г. Мінска абвінаваціў Стаса Шашка ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі 20 снежня паводле артыкула 23.34 КаАП. Суддзя Таццяна Мотыль прызначыла ему пакаранне — 15 сутак. Ён выйдзе на волю 10 студзеня.


За рэалізацыю права на свабоду мірных сходаў, калядныя святы Стас Шашок правядзе за кратамі. Дасылайце яму віншаванні і словы падтрымкі ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў па адрасу: завулак 1-й Акрэсціна 36, Мінск, 220089.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства