Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2019 2019-12-31T13:13:00+0300 2020-01-03T21:20:01+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.

Хроніка: Суды і дзесяткі асуджаных. Актывістаў масава караюць за ўдзел у акцыях за незалежнасць, што прайшлі 7, 8 і 20 снежня. Напрыклад, актывістка Наталля Саматыя і палітык Юры Губарэвіч атрымалі штрафы у 30 б.в., айцец Вікенцій (Віктар Кавалькоў) – у 50 б.в., а Леаніда Кулакова ўвогуле паспелі асудзіць тройчы ў адзін дзень, вынікам чаго сталі штраф у 100 б.в. агулам і 10 сутак арышту. Ён – адзін з дзесяці актывістаў, хто сутрэне Новы год у ЦІПе.

Суды, што прайшлі 30 снежня, перанесены на судзень 2020 год. Сярод іх і суд над экс-дыпламатам Пятром Садоўскім, які падкрэсліў, што на яго паседжанні сведкі-амапаўцы ілжэсведчылі. Тым часам каардынатарку валанцёрскай службы “Вясны” Марфу Рабкову, якая маніторыла судовы працэс, сведка-амапавец прыняў у якасці абвінавачанай у тым, што яна ўдзельнічала ў мітынгу, хоць суд праводзіўся ў дачыненні да… Дзяніса Красачкі.

Каментар эксперта: Праваабаронца Наталля Сацункевіч аналізуе бягучую сітуацыю з пакаранымі актывістамі: “Зараз у Беларусі адбываюцца масавыя парушэнні правоў чалавека, бо мэта беларускага Закона аб масавых мерапрыемствах – не спрыяць рэалізацыі правоў чалавека, а іх абмяжоўваць”.

Каментар: Пікеты супраць хатняга гвалту прайшлі ў Мінску 28 і 29 снежня. Што прыйшлося зрабіць арганізатаркам, каб іх правесці ў адпаведнасці з Законам аб масавых мерапрыемствах? Адказ — у каментары Крысціны Рыхтэр. У другой частцы рубрыцы удзельнікі пікету распавядуць гісторыі ахвяр хатняга гвалту, а таксама чаму яны самі выступаюць за ўвядзенне Закону аб хатнім гвалце.

Падзея: Напярэдадні Новага года валанцёры і валанцёркі “Вясны” сабралася разам, каб успомніць год мінулы, а таксама правесці час разам.

У музычных паўзах — кампазіцыі ў выкананні гуртоў і выканаўцаў, якія выступілі на Калядным фэсце-2019 (Стары Ольса, Кася Радзівілава, Патрыцыя Свіціна, TROLLWARD, Алесь Чумакоў і Таццяна Ячная)

http://spring96.org/wp-content/uploads/2014/07/2019-12-31_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства