viasna on patreon

Вярхоўны суд падтрымаў нерэгістрацыю “ЭкаБрэста”

2019 2019-12-16T10:56:10+0300 2019-12-16T11:00:57+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/verkhovnyy_sud_61120186.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь. Фота: TUT.BY

Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь. Фота: TUT.BY

Як паведамляе naviny.by, 12 снежня Вярхоўны суд не задаволіў апеляцыйную скаргу заснавальнікаў брэсцкага абласнога экалагічнага праваабарончага грамадскага аб'яднання «ЭкаБрэст». Вярхоўны суд пакінуў у сіле рашэнне Брэсцкага абласнога суда ад 25 верасня, які не задаволіў скаргу заснавальнікаў на адмову ў рэгістрацыі аб'яднання. Заснавальнікі «ЭкаБрэста» прасілі Вярхоўны суд адмяніць рашэнне абласнога суда і абавязаць галоўнае ўпраўленне юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама зарэгістраваць грамадскае аб'яднанне.

У нядзелю 15 снежня на плошчы Леніна ў Брэсце чарговы раз сабраліся праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода. Такія сустрэчы праходзяць тут кожную нядзелю з 25 лютага 2018 года. У гэтую нядзелю яны абмяркоўвалі рашэнне Вярхоўнага суда.

Па дадзеных праваабаронцы Рамана Кісляка, а на плошчы было больш за 100 чалавек. Міліцыя праз мегафон папярэджвала сабраных аб адказнасці за правядзенне несанкцыянаванай акцыі.

Людзі, якія сабраліся на плошчы, назвалі рашэнне Вярхоўнага суда прадказальным. Берасцеец Дзмітрый Андрасюк лічыць, што ўлады баяцца аб'яднання людзей у любым фармаце. Той факт, што ўлады баяцца любой арганізаванай актыўнасці людзей, пацвярджае не толькі гэта пастанова Вярхоўнага суда, але і рашэнне мясцовых уладаў у студзені бягучага года, дадала жыхарка Брэсцкага раёна Ірына Сіліцкая. Тады ўлады адмовілі ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па правядзенні мясцовага рэферэндуму супраць будаўніцтва акумулятарнага завода.

Як паведамлялася, устаноўчы сход «ЭкаБрэста» адбыўся 26 траўня. Заснавальнікамі арганізацыі выступілі 12 жыхароў Брэста і Брэсцкага раёна. Галоўная мэта — шырокае прыцягненне грамадскасці да вырашэння экалагічных праблем, абарона правоў і свабод чалавека, зафіксаваных у Канстытуцыі Беларусі і яе міжнародных дамовах. 26 чэрвеня ў галоўнае ўпраўленне юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама былі пададзены дакументы на рэгістрацыю арганізацыі. 26 ліпеня быў атрыманы адмову ў дзяржрэгістрацыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства