Вольга Быкоўская: Хіба што мой першы пратакол...

2019 2019-12-15T17:43:15+0300 2019-12-15T17:53:08+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bykouskaja-2019-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вольга Быкоўская. Фота з сацыяльных сетак.

Вольга Быкоўская. Фота з сацыяльных сетак.

На актывістку “Руху за Свабоду” і журналістку Вольгу Быкоўскую, якую выклікалі сёння ў РУУС Ленінскага раёна Мінска, склалі пратакол правапарушэння па арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).

Пра тое, як усё адбывалася і пра свае рэфлексіі Быкоўская паведаміла ў фэйсбуку.

“Наведала Ленінскі РУУС. Склалі пратакол па арт. 23.34 ч.1 (парушэнне правядзення масавых мерапрыемстваў) за ланцуг 7 снежня. Паказалі маё фота буйным планам.

У сваю чаргу я прызнала, што знаходзілася ў вызначаны час каля Галоўпаштампту для падтрымкі #незалежнасць Беларусі. Але віны сваёй не пабачыла, бо была там у адпаведнасці з правамі, дадзенымі мне Канстытуцыяй.

Упэўненая, што зараз важна выступаць у падтрымку суверэнітэту. Улады не толькі не могуць даць сваім грамадзянам гарантыі яго абароны, але і выкарыстоўваюць карны апарат супраць тых для каго незалежная Беларусь безумоўная каштоўнасць."

Вольга Быкоўская прызналася, што гэта першы пратакол адміністрацыйнага правапарушэння ў ейным жыцці.

Праваабаронцы нагадваюць, што позвы з’явіцца ў аддзяленні міліцыі для складання пратаколаў правапарушэнняў за ўдзел у мірных шэсцях 7 і 8 снежня супраць падпісання інтэграцыйных дакументаў з Расіяй, атрымалі каля 20-ці чалавек.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства