Схамянуліся. Удзельнікаў шэсця 7 снежня масава выклікаюць у міліцыю, нават у нядзелю Дапоўнена

2019 2019-12-14T15:30:00+0300 2019-12-16T10:54:07+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/intrgracija-2019-12-07-30.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя ў Мінску 7 снежня 2019 года.

Акцыя ў Мінску 7 снежня 2019 года.

Усё больш і больш беларусаў атрымліваюць позвы з’явіцца ў аддзяленні міліцыі для складання пратаколаў правапарушэнняў за ўдзел у мірных шэсцях 7 і 8 снежня супраць падпісання інтэграцыйных дакументаў з Расіяй.

“Увага, праваабаронцы!”, - напісаў у фэйсбуку Павал Севярынец. - Мікалай Казлоў і Вольга Кавалькова з Менску, Зьміцер Казлоў (Шэры Кот) з Барані, Андрэй Кудзік з Вілейкі атрымалі позвы пасля акцыі 7 снежня”.

Праваабаронцам таксама вядома, што ў Маскоўскі РАУС на панядзелак,16 снежня, выклікалі айца Вікенція (Віктара Кавалькова) за акцыю 7 снежня, а 15 снежня яго чакаюць у Ленінскім РУУСе. Прычына – удзел у акцыях на Кастрычніцкай плошчы 7-8 снежня, скіраваных супраць пашыранай інтэграцыі Беларусі і Расеі,

Паведамляе актывіст Леанід Кулакоў:  

“Мне таксама паўгадзіны назад тэлефанавалі з Маскоўскага РАУСа і запрашалі на 16 снежня прыйсці за пратаколам".

Вядома таксама, што позву атрымаў жыхар Віцебску Аляксей Прохараў, які размяшчаў заклікі да ўдзелу ў акцыях на выходных у фэйсбуку, Укантакце і Аднаклассніках.

На 15 снежня ў 14.00 у РУУС Ленінскага раёна Мінска выклікалі актывістку “Руху за Свабоду” і журналістку Вольгу Быкоўскую

Тды ж таксама выклікалі актывістку Галіну Лагацкую. Пра гэта паведамляе Леанід Кулакоў.

“Працуюць у аўральным рэжыме, раз у нядзелю выклікаюць», - пракаментавала выклік Вольга.

"Патэлефанавалі з заблакаванага нумару і запрасілі ў Ленінскі РАЎС для складання пратаколу за ўдзел у “несанкцыяваным мерапрыемстве”. Я прапанаваў каб даслалі павестку. На гэтым і закончылі размову," - паведамляе ў фэйсбуку Юрась Губарэвіч. 

Арсеній Дзядок (непаўнагадовы) - Ленінксі РУУС.

Павел Белавус – Ленініскі РУУС.

Зміцер Казакевіч: "Выклікаюць на панядзелак 16 снежня з 9 да 11 раніцы ў РАУС Маскоўскага раёна Мінска для складання пратаколу па арт 23.34 КаАП за  7 снежня".

Антон Жылко паведаміў, што яго таксама выклікалі на 16 снежня з'явіцца з 9 да 11 раніцы ц Маскоўскі РУУС у сувязі з массавым мерапрыемствам 7 снежня.

Ілля Дабратвор таксама выкліканы на панядзелак..

-Сёння ў 19.00 мне патэлефанаваў невядомы, які прадставіўся працаўніком Маскоўскага РУУС Мінска, - распавёў Ілля Дабратвор Беларускай праўдзе. - Ён паведаміў, што распачаты адміністрацыйны працэс па факце  ўдзелу ў акцыі 7 снежня. 16 снежня з 9 да 11 мяне выклікаюць па адрасе Грушаўская 9, кабінет 416 для дачы тлумачэнняў.

Праваабаронцы ўдакладняюць інфармацыю яшчэ па некалькі ўдзельніках акцыі 7 снежня ў Мінску.


Калі некаму патрэбная дапамога – звяртайцеся сюды:

pierasled@spring96.org (грамадская прыёмная)

Маб.: (029) 841 39 81 (грамадская прыёмная)  Signal, WhatsApp, Telegram


 Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства