Пратакол за дыcлайк у “Одноклассниках” вярнулі ў міліцыю на дапрацоўку

2019 2019-12-12T12:29:02+0300 2019-12-12T12:29:02+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/jurkou-02.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Юркоў. Фота: horki.info

Андрэй Юркоў. Фота: horki.info

Суддзя Дрыбінскага раённага суда Барыс Пігаль азнаёміўся з матэрыяламі адміністрацыйнай справы мясцовага грамадскага актывіста Андрэя Юркова і прыняў рашэнне вярнуць іх у Дрыбінскі РАУС для выпраўлення недахопаў. Праг эта паведамляе 12 снежня Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў".

Андрэя Юркова спрабуюць прыцягнуць да адказнасці паводле ч.2 арт. 17.11 КаАП — нібыта за распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні быў складзены напрыканцы лістапада. Падставай для гэтага паслужыў дыслайк у сацыяльнай сетцы “Одноклассники” пад матэрыялам, дзе пазначана, што пад нацысцкім сцягам знішчана 35 мільёнаў савецкіх грамадзян.

Андрэй Юркоў з выстаўленымі яму абвінавачаннямі не пагадзіўся і напісаў у пратаколе, што нічога не размяшчаў на сваёй старонцы, а проста паставіў дыслайк пад чужым тэкстам.

За гэты дыслайк яму зараз пагражае штраф у памеры ад 10 да 50 базавых велічынь.

Паводле пастановы суддзі Барыса Пігаля, адміністрацыйную справу вярнуліна дапрацоўку ў міліцыю па фармальных падставах. У прыватнасці, ч.2 арт.17.11 КаАП РБ прадугледжвае адміністрацыйную адказнасць за распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, калі ў гэтых дзеяннях няма складу злачынства.

У пратаколе аб адміністрацыйным правапарушэнні гэта не ўказана. Акрамя таго, апісанне абставін здзяйснення правапарушэння ў пратаколе не адпавядае дыспазіцыі ч.2 арт.17.11 КаАП РБ. Там таксама не ўказана, “з дапамогай якіх сродкаў распаўсюджвалася інфармацыйная прадукцыя, а ў прыкладзеных да пратакола матэрыялах адсутнічае пратакол агляду сродкаў распаўсюду інфармацыйнай прадукцыі”.

Андрэй Юркоў — добра вядомы ў Дрыбіне, Мсціславе і Горках грамадскі актывіст. На парламенцкіх выбарах 2019 года ён вылучаўся кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Горацкай выбарчай акрузе №82. Згодна афіцыйнай інфармацыі ЦВК, падчас гэтых выбараў за Юркова аддалі свае галасы 7,21% ад агульнай колькасці выбаршчыкаў акругі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства