Алесь Бяляцкі стаў лаўрэатам французска-германскай прэміі «За правы чалавека і вяршэнства закона»

2019 2019-12-10T18:53:28+0300 2019-12-10T18:53:29+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bialiacki_strasburg.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Бяляцкі

Алесь Бяляцкі

Як паведамляюць Амбасады Францыі і Германіі ў Беларусі, старшыня праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі стаў лаўрэатам французска-германскай прэміі «За правы чалавека і вяршэнства закона» у 2019 годзе.

З 2016 года гэтая прэмія прысуджаецца штогод тым, хто ўносіць выключны ўклад у абарону і прасоўванне правоў чалавека і вяршэнства закона ў сваіх краінах і на міжнародным узроўні. Яна нагадвае аб бесперапыннай працы Германіі і Францыі ў справе захавання правоў чалавека і спрыяе ўзмацненню іх супрацоўніцтва ў гэтым кірунку.

Дзейнасць праваабаронцаў неабходная для прыцягнення грамадскай думкі, для мабілізацыі грамадзянскай супольнасці і для падтрымкі ахвяраў парушэння правоў чалавека, а таксама для забеспячэння эфектыўнага выканання дзяржавамі ўзятых на сябе абавязацельстваў у гэтай галіне. Германа-французская прэмія «За правы чалавека і вяршэнства закона» была створана для таго, каб аддаць даніну тым жанчынам і мужчынам, якія цалкам абараняюць правы чалавека і дзейнасць якіх павінна вітацца і падтрымлівацца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства