viasna on patreon

“Усе людзі нараджаюцца роўнымі". У Мінску адзначаецца міжнародны Дзень правоў чалавека Фота Аўдыё

2019 2019-12-10T16:52:41+0300 2019-12-11T11:29:37+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/fotapraekt_balaja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Выстава, прысвечаная тэме смяротнага пакарання, урачыста адкрылася на пляцоўцы “Тэрыторыя правоў”. Прымеркавана яна да міжнароднага Дня правоў чалавека.

Распачаў мерапрыемства праваабаронца Андрэй Палуда.

“У нас у краіне шмат праблем, звязаных з правамі чалавека, — адзначыў ён. — Сярод іх — пытанне смяротнага пакарання. Нават у 2019 годзе было ўжо вынесена тры смяротныя прысуды, а два з іх — прыведзены ў выкананне”.

paluda_na_vystave.jpg
Праваабаронца Андрэй Палуда. Фота: spring96.org

Выстава складаецца з двух частак: фотапраекта “Вышэйшая мера пакарання” беларускага фотажурналіста Сяргея Балая і серыі малюнкаў Джорджа Батлера “Апошні кат Еўропы”.

Сам Джордж Батлер падарожнічаў па краінам, дзе актуальна праблема правоў чалавека. Ён пабываў ў Сірыі, Іране, а ў 2018 годзе наведаў і Беларусь. Пры падтрымцы Amnesty international і Брытанскай амбасады фатограф змог сустрэцца з маці асуджаных да смяротнага пакарання. Так узнікла яго выстава.

maliunki_batlera.jpg
Малюнкі Джорджа Батлера. Фота: spring96.org

Жаклін Перкінс, амбасадарка Велікабрытаніі,  выступіла з прамовай на адкрыцці выставы.

“Усе людзі нараджаюцца роўнымі, — падкрэсліла яна. — На жаль, у свеце ўсё яшчэ даводзіцца адстойваць важнасць правоў чалавека. Я веру, што Беларусь далучыцца да тых 70% краін свету, якія ўжо адмянілі смяротнае пакаранне”.

jaklin_perkins_vystava.jpg
Жаклін Перкінс. Фота: spring96.org

Другая частка выставы прысвечана фотапраекту “Вышэйшая мера пакарання”. Яго героямі сталі сваякі людзей, якія былі асуджаныя да смяротнага пакарання.

Фотапраект:
Фотапраект: "Вышэйшая мера пакарання". Фота: spring96.org

Аўтар фотапраекта – фатограф Сяргей Балай. 

Сярод пакараных – Генадзь Якавіцкі. Яго дачка, Аляксандра Якавіцкая, выступіла на адкрыцці выставы і распавяла пра тое, што яе сям’і давялося перажыць.

jakavickaja.jpg
Аляксандра Якавіцкая. Фота: spring96.org

“Суд засноўваўся над тым, што мой бацька ўжо раней быў асуджаны,– распавяла дзяўчына. –  “Болей было няма каму” – цытую словы суддзі. Нашы з бацькам сустрэчы праходзілі непрыгожа. Яго прыводзілі пад канвоем з пяці чалавек, якія слухалі нашыя размовы і адпускалі неэтычныя жарты… Я хачу падкрэсліць, што не варта асуджаць сем’і [пакараных людзей], калі вы не ведаеце ўсяго таго, з чым ім давялося сутыкнуцца”

Фота: spring96.org
Фота: spring96.org

Адкрыццё выставы прымеркавана да Дня правоў чалавека, які адзначаецца 10 снежня. Азнаёміцца з выставай можна цягам месяца на пляцоўцы Тэрыторыя правоў (Мінск, вул. Ложынская, 16)

“Усе людзі нараджаюцца роўнымі". У Мінску адзначаецца міжнародны Дзень правоў чалавека

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства