Валанцёры "Вясны" запрашаюць на кінапрагляд у Гомелі

2019 2019-12-09T17:02:39+0300 2019-12-09T17:36:07+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/frank-afisha-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Валанцёрская Служба «Вясны» разам з Цэнтрам беларускай мовы ў Гомелі запрашае далучыцца да Дня правоў чалавека і наведаць кінапрагляд анімацыйнай стужкі «Дзённік Ганны Франк» (1995).

«Дзённік Ганны Франк» - гэта анімацыйны фільм, у якім распавядаецца гісторыя дзяўчынкі-падлетка Ганны Франк, якой давялося стаць сведкай акупацыі Нідэрландаў з боку Трэцяга Рэйху. Праз экранізацыю нататак, якія яна паспела пакінуць у сваім дзённіку, гледачы змогуць прасачыць, як змянялася штодзённасць і паводзіны людзей ва ўмовах фашызму, і як гэта адбівалася на іх жыцці.

Кінапрагляд адбудзецца ў нядзелю 15 снежня. Пачатак у 18:00.

Месца правядзення - Гомель, Цэнтр беларускай мовы (вул. Працоўная, 7а, памяшканне 14).

Уваход на мерапрыемства бясплатны! Арганізатары чакаюць усіх зацікаўленых. 


 Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства