Алесь Бяляцкі заклікаў Дзярждэп ЗША не дапусціць з’яўлення ў Беларусі новых палітычных зняволеных

2019 2019-12-04T10:16:07+0300 2019-12-04T10:29:34+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/destro-bialiacki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Бяляцкі, Роберт Дэстра і праваабаронца Юрый Джыбладзе (Расія).

Алесь Бяляцкі, Роберт Дэстра і праваабаронца Юрый Джыбладзе (Расія).

Напярэдадні 26-га саміту кіраўнікоў МЗС краін-удзельніц АБСЕ, які праходзіць 4 снежня ў Браціславе, адбылася сустрэча старшыні Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алеся Бяляцкага з намеснікам дзяржсакратара Бюро па дэмакратыі, правах чалавека і працы Дзяржаўнага дэпартамента ЗША Робертам Дэстра.

Падчас размовы Алесь Бяляцкі падрабязна распавёў пра вынікі выбараў у Палату прадстаўнікоў Беларусі, ахарактарызаваў іх як недэмакратычныя і паставіў пад пытанне легітымнасць прызначаных, а не абраных “дэпутатаў”.

Праваабаронца таксама звярнуў увагу на хвалю ціску і рэпрэсій, якая літаральна абрынулася на грамадскіх актывістаў і журналістаў незалежных СМІ неўзабаве пасля выбараў.

Па словах Бяляцкага, магчымае падпісанне невядомых па змесце пагадненняў з Расіяй можа прывесці да масавых пратэстаў, што, у сваю чаргу, выкліча рэзкае павелічэнне рэпрэсій з боку ўладаў і пагаршэнне з сітуацый з правамі чалавека ўвогуле.

Праваабаронца заклікаў дзяржаўны дэпартамент ЗША не дапусціць з’яўлення ў Беларусі новых палітычных зняволеных.

"Гэта “чырвоная лінія”, якую ўлады ні ў якім выпадку не павінны пераступіць", - адзначыў праваабаронца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства