Суд над экс-кандыдаткай ў дэпутаты парламента Юшкевіч перанесены на 11 снежня

2019 2019-12-04T09:17:10+0300 2019-12-04T09:29:43+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/yushkevich-a.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аксана Юшкевіч. Скрыншот з відэароліка.

Аксана Юшкевіч. Скрыншот з відэароліка.

Экс-кандыдатку ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Аксану Юшкевіч судзяць у Мінску 4 снежня. 

На актывістку быў складзены пратакол правапарушэння па арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).

Напярэдадні правядзення 15 лістапада мітынгу былая кандыдатка распаўсюдзіла відэазварот з заклікам да людзей прыняць удзел у "Сустрэчы свабодных людзей". 

“Кастрычніцкая плошча, 15 лістапада а 18.00 мы разам пагаворым пра тое, якое заўтра мы хочам бачыць,” – паведаміла яна..

Разгляд адміністрацыйнай справы пачынаецца ў судзе Кастрычніцкага раёна Мінска.

Суддзя – А Рудэнка.

Сведкамі выступаюць супрацоўнікі АМАПу Трышкоў, Місюля і Каптур.

Паколькі Юшкевіч і адзін са сведкаў не з'явіліся на судовае паседжанне, суддзя прыняла рашэнне аб пераносе разгляду справы на сераду, 11 снежня. Пачатак у 9.15.



Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства