Спецыяльныя дакладчыкі ААН праінфармаваныя аб узмацненні рэпрэсій да ўдзельнікаў мірных сходаў

2019 2019-12-03T15:17:59+0300 2019-12-03T15:18:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/aan1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Юрысты і эксперты Праваабарончага цэнтра “Вясна” ў сувязі з апошнімі рэпрэсіямі ў дачыненні да ўдзельнікаў мірных сходаў, якія праходзілі падчас выбарчай кампаніі, падрыхтавалі і накіравалі зварот да органаў ААН па правах чалавека.

Дакумент тэрмінова накіраваны Спецыяльнаму дакладчыку па пытанні аб праве на свабоду мірных сходаў і асацыяцый, Спецыяльнаму дакладчыку па пытанні аб заахвочванні і абароне права на свабоду меркаванняў і іх свабоднае выказванне, а таксама Спецдакладчыку па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Юрысты паведамілі органам ААН інфармацыю аб тым, што шэраг удзельнікаў перадвыбарных пікетаў ужо атрымалі вялікія штрафы, адзін з іх – Алесь Круткін –   адбывае 15 сутак арышту за рэпост закліку да акцыі 15 лістапада на Кастрычніцкай плошчы. Не меней за 18 чалавек чакаюць зараз судоў за ўдзел у мірных сходах.

ПЦ “Вясна” просіць у межах спецыяльных працэдур ААН звярнуць асаблівую ўвагу на сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі, на рэпрэсіі ў дачыненні да ўдзельнікаў мірных сходаў пад час выбарчай кампаніі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары” выказваюць пратэст у сувязі з ростам рэпрэсій у поствыбарчы перыяд

Мы, прадстаўнікі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, выказваем свой пратэст і патрабуем ад уладаў неадкладнага спынення рэпрэсій у дачыненні да прадстаўнікоў апазіцыйных партый і рухаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства