“Местную газету" з матэрыяламі журналістаў "Новой газеты Сморгони" не даюць распаўсюджваць

2004 2004-01-20T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведаміла прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў. У канцы мінулага тыдня ў Смаргоні супрацоўнікі падаткавай інспекцыі двойчы сканфіскоўвалі ў грамадскіх распаўсюднікаў недзяржаўную "Местную газету" і ўсе грошы ад яе продажу. Гаворка ідзе пра версію выдання, у якой змяшчаліся матэрыялы журналістаў прыпыненай "Новой газеты Сморгони". 15-га студзеня ўвечары інспектары затрымалі траіх распаўсюднікаў "Местной газеты"; а 16-га - яшчэ аднаго. На ўсіх іх былі складзеныя пратаколы за гандаль без ліцэнзіі. Падаткавыя інспектары спасылаюцца на рашэнне Смаргонскага райвыканкама ад 18-га снежня, які ўвёў новыя правілы разноснага гандлю і выключыў з пераліку дазволеных для продажу тавараў друкаваныя выданні.
Між тым, 15-га студзеня рэдакцыя "Местной газеты" атрымала ад райвыканкаму асартыментны пералік тавараў для разноснага гандлю, у якім згадваліся бланкавая прадукцыя, папера, канцтавары, кнігі і газеты.
Заснавальнік "Новой газеты Сморгони" Рамуальд Улан сцвярджае, што распаўсюднікі маюць адпаведныя ліцэнзіі. Ён мяркуе, што затрыманым гандлярам цяпер пагражаюць адміністратыўныя штрафы. "Гэткую пільную ўвагу падаткавых органаў прыцягваюць чамусьці толькі распаўсюднікі "Местной газеты", якая друкуе матэрыялы журналістаў "Новой газеты Сморгони", -- заўважае Р. Улан.
Недзяржаўная "Местная газета", якая дагэтуль выдавалася толькі ў Ваўкавыску, пачала штотыдзень друкаваць дадатковы нумар для Смаргоні з сярэдзіны лістапада 2003 г., пасля таго, як на пачатку кастрычніка Міністэрства інфармацыі прыпыніла выхад "Новой газеты Сморгони"на тры месяцы.
Прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international