viasna on patreon

Не свабодныя і не дэмакратычныя. Заява Каардынацыйнага камітэту БНП ФГС УП

2019 2019-11-22T09:04:51+0300 2019-11-22T09:06:43+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bnp-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Каардынацыйны камітэт Беларускай нацыянальнай платформы Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства распаўсюдзіў 21 лістапада заяву з нагоды парламенцкай выбарчай кампаніі 2019 году ў Рэспубліцы Беларусь.

Каардынацыйны камітэт БНП ФГС УП, у межах якой аб’яднаныя больш за 80 арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі лічыць, што працэс выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання не адпавядаў патрабаванням міжнародных стандартаў і нацыянальнаму заканадаўству.

Камітэт заяўляе аб непрызнанні выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання дэмакратычнымі, свабоднымі і адкрытымі;

выказвае шкадаванне ў сувязі з тым, што Беларусь не скарысталася шанцам наблізіцца да міжнародных стандартаў правядзення выбараў;

заклікае беларускія ўлады выканаць усе рэкамендацыі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе і Парламенцкай асамблеі Савету Еўропы;

заклікае кіраўніцтва Еўрапейскага Саюзу і Еўрапейскай камісіі стала замацаваць пытанне правядзення выбараў у Беларусі ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі ў павестках двухбаковых (каардынацыйная група ЕС-Беларусь і Дыялог па правах чалавека) і шматбаковых  сустрэч у межах Усходняга партнёрства. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства