viasna on patreon

Жадаеце ў госці да Оруэла? Тады вам да нас, у Баранкі!

2019 2019-11-19T08:58:32+0300 2019-11-19T08:58:57+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/afisza.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Валанцёрская Служба “Вясны” сумесна з Адукацыйным цэнтрам ПОСТ запрашае прыняць удзел у ролевай гульні - ларпе, даведацца больш пра сябе, іншых людзей і наш свет.

Ларп “Краіна Геліантус” (аўтары Маша і Яўген Карачуны, Настасся Сініцына і Вольга Рудак) напісаны па матывах твораў Джорджа Оруэла (“1984” і “Ферма”).

Ларп даследуе дынаміку культу асобы і існавання пры такой сістэме. Вы зможаце пражыць некалькі дзён па жорсткім раскладзе дня пэўнага грамадства.

Жанр ларпа: фарс і сатыра.

Працягласць: 3,5-4 гадзіны

Мова: расейская

Калі: 24 лістапада, 16:00

Дзе: Баранавічы.

Іншагароднім аплочваем квіткі! Дакладнае месца будзе паведамлена пасля запаўнення формы рэгістрацыі.

Для каго: для ўдзелу ў ларпе не патрэбныя аніякія спецыяльныя здольнасці ці навыкі (кшталту тэатральнага майстэрства), усё патлумачаць на месцы.

Форма адзення - звычайная.

Удзел бясплатны, але трэба зарэгістравацца па спасылцы, для таго, каб мы ведалі колькі печыва і гарбаты вам прапанаваць:

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства