Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2019 2019-11-19T08:31:09+0300 2019-11-23T23:31:29+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.

Выпуск прысвечаны кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары-2019".

Хроніка: Як разгортваўся працэс галасавання? Завышэнне яўкі, прымус выбаршчыкаў, танныя булачкі і музыка, выдаленне з участкаў незалежных назіральнікаў і пратакол за хуліганства за патрабаванне пералічыць галасы.

Каментар: Незалежныя кароткатэрміновыя назіральніцы і назіральнікі распавядаюць пра тое, што яны бачылі (ці не бачылі) падчас падліку галасоў.

Асоба: Размова з Кірылам Гарошкам, адным з “герояў выбарчай кампаніі”. Падчас свайго назірання на “прэзідэнцкім участку” ён запытаў у Аляксандра Лукашэнкі, навошта Беларусі выбары. Неўзабаве хлопец быў вадылены камісіяй за тое, што сыходзіў у прыбіральню (у пастанове — “хадзіў па будынку, які не мае дачынення да ўчастку для галасавання)  і размаўляў з выбаршчыкамі ды іншымі назіральнікамі (“навязваў свой пункт гледжання “іншым назіральнікам”)

Апытанка: Назіральнікі і назіральніцы адказваюць на пытанне, чаму вырашылі імі стаць.

У музычных паўзах — кампазіцыі ў выкананні Vinsent.

http://spring96.org/wp-content/uploads/2019/06/2019-11-19_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства