viasna on patreon

Былога кандыдата ў дэпутаты цягнуць у аддзел міліцыі

2019 2019-11-19T08:21:48+0300 2019-11-19T08:28:40+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/chamuraka-2019.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Міхаіл Чамурака. Фота: Беларускае Радыё Рацыя.

Міхаіл Чамурака. Фота: Беларускае Радыё Рацыя.

Жыхар райцэнтру Дуброўна Міхаіл Чамурака, які балатаваўся ў дэпутаты Парламенту па Сенненскай выбарчай акрузе, таксама прысутнічаў на ўчастку падчас падліку галасоў.

Як паведаміў Чамурака Беларускаму Радыё Рацыя, ён не вёў прамую трансляцыю, а толькі ўключыў дыктафон, але старшыня камісіі запатрабавала, каб ён пакінуў участак. Міхаіл Чамурака адмовіўся, і з гэтай нагоды выклікалі міліцыю. Міліцыянты загадалі яму выйсці, ён пагадзіўся, але супраць яго завялі адміністрацыйную справу паводле артыкула 23.4 КоАП за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі.

19 лістапада  яго выклікаюць на гутарку ў Дубровенскі РАУС.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства