viasna on patreon

Назіральнік: у камісіях працуюць непрафесіяналы

2019 2019-11-16T17:52:54+0300 2019-11-16T17:52:55+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mackevich_7.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Алег Мацкевіч паведаміў, што ў Барысаве на ўчастку №24 у пратаколе па выніках чацвёртага дня датэрміновага галасавання камісія пазначыла колькасць выданых бюлетэняў — 526. Згодна выбарчаму заканадаўству кожны дзень датэрміновага галасавання мусіць быць аформлены асобным пратаколам.

Алег Мацкевіч.

Акрамя гэтага, пратакол у парушэнне ч. 5 арт. 53 Выбарчага кодэксу падпісаны двума шэраговымі членамі УВК. Ні подпісу старшыні, ні подпісу намесніка старшыні пратакол не мае.

16 лістапада ўчастковая камісія №24 не дала магчымасці назіральніку кампаніі папрысутнічаць пры заклейванні і ўскрыцці прарэзу для апускання бюлетэняў у скрыню для галасавання.

Сам участак №24 не абарудаваны для людзей з інваліднасцю. У прыватнасці, да гэтага часу не абсталяваны сталы з шырмамі або шырокія кабіны для галасавання людзей з інваліднасцю.

"Калі фармуюцца выбарчыя камісіі рознага ўзроўню, адной з асноўных прычынаў на карысць таго, што ў іх склад трапляюць "правераныя" людзі, з'яўляецца аргумент аб іх прафесіяналізме. Трэба сказаць, што гэтая аргументацыя не вытрымлівае ніякая крытыкі. Магу адназначна сказаць: у камісіях працуюць тыя, хто мае вельмі далёкае ўяўленне аб тым, як трэба арганізоўваць выбарчы працэс. Нават тыя нормы выбарчага права, якія закладзены ў Кодэкс і пастановы ЦВК, і якія вельмі далёкія ад ідэі справядлівых і транспарэнтных выбараў, на месцах не выконваюцца. У камісіях працуюць непрафесіяналы. Хутчэй, выпадковыя людзі, прызначаныя туды згодна з крытэрыем неабходнасці любой мэтай выканаць пастаўленыя задачы. А задачы, колькі і якіх дэпутатаў павінны мець парламент, агучваюцца на самым версе", — кажа назіральнік кампаніі Алег Мацкевіч.

Назіральнік накіраваў скаргу ў акруговую выбарчую камісію Барысаўскай гарадской выбарчай акругі №62 па шматлікіх парушэннях на выбарчым участку №24. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.


Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства