"Сустрэча вольных людзей" не абышлася без затрыманняў Фота Дапоўнена

2019 2019-11-15T19:38:00+0300 2019-11-16T14:07:56+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/akciya11156.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння на 18.00 у Мінску на Кастрычніцкай плошчы запланавана масавая акцыя "Сустрэча свабодных людзей", якую ў мінулую пятніцу анансавала грамадская кампанія "Еўрапейская Беларусь".

Зранку плошчу абгарадзілі стужкамі, шмат спецтэхнікі, праход забаронены. Па афіцыйнай версіі, для ўсталявання навагодняй елкі.  


Праваабаронцам стала вядома, што да акцыі была затрымана Вольга Нікалайчык. На Кастрычніцкай плошчы затрымана актывістка Наста Гусева.

Таксама затрыманы актывісты "Еўрапейскай Беларусі" Максім Вінярскі, Андрэй Шарэнда, Андрэй Войніч і Яўген Афнагель.


За дзве гадзіны да пачатку мерапрыемства на плошчы ўжо прысутнічала не меней за 10 супрацоўнікаў у цывільным з рацыямі. Каля выхадаў з метро дзяжураць машыны ДАІ.

cihary1115.jpg
Фота назіральнікаў #Controlby

На плошчы перад самым пачаткам акцыі раскіданыя кавалкі пліткі.  

plitka11.jpg
Фота назіральнікаў #Controlby

Назіральнікі "Вясны" паведамляюць, што людзі збіраюцца каля Дварца прафсаюзаў.

Роўна ў 18.00 рабочыя пачалі пілаваць асфальт. Яны ўключылі адбойны малаток, які працуе вельмі гучна. З-за гэтага вельмі кепска чутна арганізатараў. 

piliat_kirpichy.jpg
Фота назіральнікаў #Controlby
akciya1115.jpg
Фота назіральнікаў #Controlby

Ужо каля 90 чалавек на плошчы.

akciya11156.jpg
Фота назіральнікаў #Controlby

Выступаюць палітык Мікола Статкевіч, аактывіст Алесь Круткін, рэжысёр Аляксей Туровіч і іншыя.

Жанчына распавядае пра тое, колькі адпісак яна атрымала ад дзяржавы. 

akciya1115235.jpg
Фота назіральнікаў #Controlby

Статкевіч прапанаваў з-за дрэнных умоваў на Кастрычніцкай плошчы перайсці на плошчу Свабоды.  

akciya111544.jpg
Фота назіральнікаў #Controlby

На плошчы Свабоды ад 100 да 120 чалавек.

svaboda_pl1115.jpg
Фота назіральнікаў #Controlby

Тым часам стала вядома, што на Кастрычніцкай плошчы затрымана актывістка Наста Гусева

Па стане на 19.00 на плошчы Свабоды каля 200 чалавек. 

akciya111543.jpg
Фота назіральнікаў #Controlby

Прыкладна ў 19.15 акцыя скончылася. Мікалай Статкевіч заклікае ўсіх прысутных прыходзіць заўтра, 16 лістапада, на новую акцыю ў 18-00.

Напярэдадні акцыі распачаўся ціск на блогераў, якія актыўна заклікалі прыйскі на акцыю. Спрабавалі затрымаць гомельскага блогера Сяргея Ціханоўскага, выклікалі ў пракуратуру Уладзіміра Цыгановіча (MozgON) і Сяргея Пятрухіна. Таксама некаторыя актывісты сёння атрымалі афіцыйныя папярэджанні ў Генеральнай паркуратуры наконт недапушчальнасці парушэння заканадаўства аб масавых мерапрыемствах.


Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства