Лукашэнка адказаў на пытанне пра магчымасць адмены смяротнай кары
https://spring96.org/be/news/94943
2019
2019-11-12T16:07:25+0300
2019-11-12T16:07:25+0300
2019-11-12T16:07:26+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/lukashenka-00.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Лукашэнка 12 лістапада на сустрэчы з журналістамі ў Вене адказаў на пытанне пра магчымасць адмены ў Беларусі смяротнага пакарання, піша Наша Ніва са спасылкай на БелТА.
«Адказваючы проста на ваша пытанне: рэферэндум вырашыў гэтую праблему. Толькі рэферэндум можа яе адмяніць. Мы ў гэтым напрамку рухаемся», — сказаў кіраўнік дзяржавы.
Нагадаем,12 лістапада ў Вене Аляксандр Лукашэнка правёў афіцыйныя перамовы з федэральным прэзідэнтам Аўстрыі Аляксандрам Ван дэр Беленам. Сустрэча прайшла ў вузкім і пашыраным фарматах. Пра яе вынікі кіраўнік беларускай дзяржавы разам са сваім аўстрыйскім калегам распавёў прадстаўнікам СМІ.