viasna on patreon

Алег Гулак: Трэба змяняць правілы датэрміновага галасавання

2019 2019-11-12T15:20:32+0300 2019-11-12T15:31:13+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gulak_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Каардынатар кампаніі Алег Гулак

Каардынатар кампаніі Алег Гулак

Старшыня Беларускага Хельсінкскага Камітэта Алег Гулак выказаў журналістам Беларускага Радыё Рацыя сваё стаўленне да датэрміновага галасавання ў Беларусі.

12 лістапада ў краіне пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах у Палату прадстаўнікоў, якое працягнецца да 16 лістапада. Незалежныя назіральнікі адзначалі і адзначаюць, што гэты этап выбарчай кампаніі – адзін з спосабаў фальсіфікацыі выбараў.

Алег Гулак: Няма падстаў чакаць, што гэтым разам зменіцца практыка правядзення датэрміновага галасавання, хаця праваабаронцы даўно ўжо кажуць, што такая практыка найбольш хібная, чым галасаванне ў асноўны дзень правядзення выбараў. Больш хібная ў плане захавання тайны галасавання, надзейнасці захавання бюлетэняў… Акрамя таго, ёсць пытанні і па свабодзе выбару чалавека, па свабодзе ўдзелу або няўдзелу ў выбарчым працэсе. Пры працэдуры датэрміновага галасавання ўсё вышэйзгаданае становіцца пад пагрозай, а таму мы і заклікаем змяняць правілы пры датэрміновым галасаванні. Тут павінны быць пэўныя абмежаванні.

РР: Падчас мінулых парламенцкіх выбараў датэрмінова прагаласавалі каля 31 адсоткаў выбарцаў. Гэта шмат?

Алег Гулак: На асобных участках, дзе знаходзяцца інтэрнаты, лічба наогул даходзіла да 70-80 адсоткаў. А ці лічыць вялікай лічбай 30 адсоткаў тых, хто прагаласаваў датэрмінова? Усё адносна. Напрыклад, у Швецыі выбарцы таксама галасуюць датэрмінова, але там у грамадства і ўлады няма прэтэнзіяў да палітычных канкурэнтаў і да самой працэдуры галасавання. Калі існуе культура правядзення выбараў, якая ўсіх задавальняе, то і да датэрміновага галасавання няма ні ў каго пытанняў.

Галоўнае – не набор фармальных працэдур, а наколькі гэтыя працэдуры забяспечваюць прынцыпы сапраўдных выбараў. Калі ж няма даверу да гэтай працэдуры, то яе варта змяняць. Але, наколькі я зразумеў, улады не збіраюцца адмаўляцца ад гэтай заганнай практыкі.

"Правааабаронцы за свабодныя выбары".


Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства