viasna on patreon

Полацкае тэлебачанне не паказала выступ нават праўладнага кандыдата

2019 2019-11-12T13:43:09+0300 2019-11-12T14:59:41+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vystup-mamiakou.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведамляецца на сайце Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці, кандыдат у дэпутаты ад гэтай партыі па Полацкай гарадской акрузе №27 Андрэй Мамякоў накіраваў скаргу ў АВК з-за таго, што яго тэлевыступ не паказалі па мясцоваму тэлебачанню ў прызначаны час – 5 лістапада ў 19.00.

Прынскрын відэавыступу Андрэя Мамякова
Прынтскрын відэавыступу Андрэя Мамякова

Па словах кандыдата не менш як 20 тэлегледачоў паскардзіліся, што хацелі паглядзець выступ Мамякова, але ў пазначаны час тэлеканал “Беларусь-3” паказваў выступы кандыдатаў па Мінску.  Разам з тым выступ быў трансляваны ў некаторых мікрараёнах Полацка.

Андрэй Мамякоў звярнуўся пасля запісу тэледэбатаў да галоўнага рэдактара Тэлерадыёкампаніі “Віцебск” Юрыя Давідоўскага з пытаннем пра прычыны непаказу яго выступу, на што атрымаў адказ: за вяшчанне ў рэгіёне адказваюць розныя мясцовыя правайдэры – РУП “Белтэлекам”, аператар кабельнага тэлебачання “Саміт+ТВ” і іншыя.

У сувязі з тым, што кандыдату незразумелы механізм, па якім рэалізуецца вяшчанне тэлегледачам у акрузе, ён папрасіў акруговую выбарчую камісію правесці разбіральніцтва і высветліць, у сувязі з чым значная колькасць выбаршчыкаў г. Полацка не змаглі рэалізаваць сваё права і паглядзець яго выступ. Андрэй Мамякоў настойвае і на тым, каб яму быў прадастаўлены іншы эфірны час, пра які неабходна паведаміць дадаткова ў сродках масавай інфармацыі.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"


Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства