viasna on patreon

Мазыр: акруговая камісія адкарэктавала звесткі пра кандыдата ад Партыі БНФ

2019 2019-11-12T10:55:17+0300 2019-11-12T10:55:17+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bandarenka-misha.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Перадвыбарчы пікет Міхаіла Бандарэнкі ў Мазыры.

Перадвыбарчы пікет Міхаіла Бандарэнкі ў Мазыры.

Акруговая выбарчая камісія Мазырскай акругі №42 пры выпуску інфармацыйных матэрыялаў аб кандыдатах адкарэктавала звесткі пра Міхаіла Бандарэнку, які балатуецца ад Партыі БНФ. Пра гэта гаворыцца ў скарзе, якую кандыдат накіраваў у акруговую камісію.

Як лічыць кандыдат, парушаныя не толькі яго права як кандыдата, але і правы выбаршчыкаў на атрыманне дакладнай інфармацыі аб кандыдатах.

У скарзе Бандарэнка напісаў, што ў інфармацыі па яго кандыдатуры не было пазначана, ад якой партыі ён вылучаны (у інфармацыйных матэрыялах пра іншых кандыдатаў гэта пазначана), няма інфармацыі пра месца працы, на фота камісія прыбрала фон - бел-чырвона-белы, і памяняла тэкст. "Не паказалі месца працы, як быццам я дармаед, не пазначылі партыйнасць, і плюс з тэксту выкінулі, што я прадстаўляю кампанію «Еўрапейская Беларусь», - заўважыў кандыдат у каментары БелаПАН.

Бандарэнка нагадаў у скарзе, што кандыдаты, згодна з заканадаўствам, знаходзяцца ў роўных прававых умовах, і акруговая камісія абавязана кантраляваць гэта. Інфармацыйныя ўлёткі павінны быць аб'ектыўнымі і дакладнымі, у іх не павінна аддавацца перавага асобным кандыдатам.

Кандыдат прасіў камісію размясціць пэўную інфармацыю з яго біяграфічнымі дадзенымі, фота на бел-чырвона-белым фоне і яго меркаванне, звернутае да выбаршчыкаў, у мясцовай газеце "Жыццё Палесся".

«Усе кандыдаты вылучаны і зарэгістраваныя ад палітычных партый. І ў траіх кандыдатаў гэта адзначана ва ўлётках. Акрамя кандыдата ад Партыі БНФ. Ён, так бы мовіць, «беззаганна зарэгістраваны». І тэкст яго звароту да выбаршчыкаў «кастрыраваў», - пракаментаваў БелаПАН доўгатэрміновы назіральнік Уладзімір Целяпун.

11 лістапада ён прыняў удзел у разглядзе дадзенай скаргі ў акруговай камісіі.

«Старшыня камісіі сцвярджаў, што тэкст ва ўлётцы такі, якой прадставіў кандыдат. Бел-чырвона-белы фон прыбралі, каб нібыта быў аднолькавы фон ва ўсіх кандыдатаў. Гэтымі дзеяннямі яны не толькі парушылі правы кандыдата, але і выбаршчыкаў увялі ў зман. Я лічу, што гэта некампетэнтнасць супрацоўнікаў камісіі», - дадаў Целяпун.

"Прааабаронцы за свабодныя выбары".


Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства