Назіральная місія БДІПЧ АБСЕ апублікавала прамежкавую справаздачу аб парламенцкіх выбарах

2019 2019-11-07T16:48:12+0300 2019-11-07T16:49:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bdipch-obse-1000_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Парламенцкая выбарчая кампанія ў Беларусі праходзіць стрымана, гаворыцца ў прамежкавай справаздачы назіральнай місіі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ. Справаздача апублікавана 7 лістапада, паведамляюць naviny.by.

bdipch-obse-1000_1.jpg
Кіраўнік місіі назірання за выбарамі ў парламент Корыен Йонкер

У ім адзначаецца «абмежаваная колькасць арганізаваных мерапрыемстваў», якія праводзяцца ў сувязі з выбарамі, і іх нізкая наведвальнасць.

«Многія ўдзельнікі выбараў, у тым ліку некаторыя кандыдаты, паведамілі назіральнай місіі БДІПЧ, што з-за падушанага палітычнага асяроддзя, абмежавальных прававых рамак і агульнага недахопу рэсурсаў для арганізацыі сустрэч і выступаў у СМІ яны разглядаюць перыяд выбараў як адзіную магчымасць звярнуцца да насельніцтва, - гаворыцца ў справаздачы. - Некаторыя зацікаўленыя бакі паведамілі, што ўдзельнічаюць у выбарах, каб прасоўваць свае доўгатэрміновыя палітычныя ідэі, а не заклікаць выбаршчыкаў падтрымаць канкрэтных кандыдатаў».

Назіральнікі БДІПЧ адзначаюць, што Канстытуцыя Беларусі прадугледжвае свабоду сходаў, асацыяцыі і выказвання меркаванняў, але нарматыўна-прававая база накладвае розныя абмежаванні на гэтыя свабоды.

«З часу папярэдніх парламенцкіх выбараў у Выбарчы кодэкс не ўносіліся змены, а нядаўнія папраўкі ў іншыя заканадаўчыя акты ўвялі новыя працэдуры правядзення сходаў і абмежаванні ў дачыненні да сеткавых сродкаў масавай інфармацыі, - гаворыцца ў справаздачы. - Папярэднія рэкамендацыі БДІПЧ, у тым ліку якія адносяцца да незбалансаванага складу выбарчых камісій, абмежаванняў у дачыненні да правоў кандыдатаў і недастатковых гарантыях празрыстасці працэсаў галасавання і падліку галасоў, застаюцца па-за ўвагай».

Як адзначаецца ў справаздачы, прадстаўнікі апазіцыі мала прадстаўленыя ў выбарчых камісіях. «Многія суразмоўцы назіральнай місіі выказалі недавер працы выбарчай адміністрацыі», - падкрэсліваецца ў справаздачы.

У ёй гаворыцца, што з 703 вылучаных кандыдатаў было зарэгістравана 560 (27% жанчын). «У агульнай складанасці 131 патэнцыйнаму кандыдату было адмоўлена ў рэгістрацыі ў асноўным на падставе несапраўдных подпісаў падтрымкі і недакладнасцяў у дэкларацыях аб даходах і маёмасці, - адзначаюць назіральнікі БДІПЧ АБСЕ. - Большасць скаргаў, пададзеных у выбарчыя камісіі і суды, тычылася рэгістрацыі кандыдатаў і складу выбарчых камісій. Хоць большасць з іх былі адхіленыя, у двух выпадках кандыдаты паспяхова абскардзілі рашэнні аб адмове ў рэгістрацыі".

Назіральнікі БДІПЧ адзначаюць, што артыкул 47 Выбарчага кодэкса прадугледжвае адмену рэгістрацыі кандыдатаў «у сувязі з актамі дыфамацыі або публічнай абразы».

"23 кастрычніка старшыня ЦВК заявіла, што гэтая санкцыя можа прымяняцца да заклікаў да «зьвяржэння канстытуцыйнага парадку» ці «распальвання нянавісці» ў выступах кандыдатаў і ў сацыяльных сетках, - гаворыцца ў справаздачы. - Па стане на 4 лістапада ў эфір не былі выпушчаныя выступу як мінімум сямі кандыдатаў».

"Правозащитники за свободные выборы"


Новости кампании в фэйсбукетвитере и на Телеграм-канале

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства