Генпракуратура Беларусі адмовілася выдаць таджыкскага апазіцыянера Адзінаева

2019 2019-11-06T11:50:35+0300 2019-11-06T12:18:10+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/farhod_adynaeu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Таджыцкі апазіцыйны актывіст Фарход Адзінаеў. Фота з сайта Радыё Свабода

Таджыцкі апазіцыйны актывіст Фарход Адзінаеў. Фота з сайта Радыё Свабода

Генеральная пракуратура Беларусі 5 лістапада вынесла афіцыйнае рашэнне аб адмове ў выдачы ўладам Таджыкістана апазіцыянера Фархода Адзінаева. Пра гэта Naviny.by паведаміла юрыстка праваабарончай арганізацыі Human Constanta Наста Лойка.

Неабходныя дакументы накіраваныя ў Гродна, у СІЗА, дзе знаходзіцца Адзінаеў. Наста Лойка адзначыла гэта, як пазітыўнае рашэнне. Паводле яе слоў, відавочна, што Адзінаева пераследуюць беспадстаўна і пры вяртанні ў Таджыкістан яму пагражаюць катаванні.

«Мы чакаем 6 лістапада, калі стане ясна, вызваляюць яго з СІЗА ці не, і тады ён зможа з'ехаць куды заўгодна, у яго ёсць шэнгенская віза. Альбо яго перадаюць міграцыйнай службе, адкуль яго вяртаюць у Расійскую Федэрацыю, таму што ён выехаў адтуль. І там ёсць рызыка, што яго пазбавяць расійскага грамадзянства і адправяць у Таджыкістан. Самая бяспечная сітуацыя для яго - каб яго вызвалілі і ён выехаў самастойна», – адзначыла юрыстка.

Нагадаем, Фарход Одинаев быў затрыманы беларускімі памежнікамі 25 верасня ў пункце пропуску "Каменны Лог" на беларуска-літоўскай мяжы па запыце ўладаў Таджыкістана. У дачыненні да яго распачатая крымінальная справа, і ён знаходзіцца ў базе міждзяржаўнага вышуку па СНД.

Праваабаронцы просяць Беларусь не выдаваць Таджыкістану журналіста і актывіста Адзінаева

Пад зваротам падпісаліся Amnesty International, Асацыяцыя мігрантаў Цэнтральнай Азіі, Асацыяцыя «Правы чалавека ў Цэнтральнай Азіі», Freedom House, Human Rights Watch, Нарвежскі Хельсінкскі камітэт, Freedom Now, Human Constanta, Праваабарончы цэнтр «Вясна» і «Рэпарцёры без межаў».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства