У Мінску рыхтуецца выстава Алеся Пушкіна “Малюнкі з турмы”

2019 2019-11-05T15:48:15+0300 2019-11-05T16:02:03+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mastak-pushkin.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Малюнак Алеся Пушкіна, Смаргонь 2012 год

Малюнак Алеся Пушкіна, Смаргонь 2012 год

12 лістапада ў 18.00 на адукацыйнай пляцоўцы "Тэрыторыя правоў" у Мінску адчынецца выстава мастака Алеся Пушкіна “Малюнкі з турмы”. Яна складаецца з твораў, якія мастак маляваў за кратамі падчас арыштаў за перфомансы ў 2012 годзе ў Смаргоні і Мінску ў абарону свабоды выказвання. Пра гэта паведамляе Радыё Рацыя. 

“Вось сустрэнемся цяпер, праз колькі год на выставе – і будзем атрымліваць асалоду ад размоваў пра Мастацтва, Свабоду, Творчасць, захаванне чалавечнасці і гумару ў наш складаны час”, – гаворыць Алесь Пушкін.

Адначасова з выставай будзе прэзентаваная кніга-альбом малюнкаў Алеся Пушкіна з серыі „Турэмная літаратура”.

Выстава арганізаваная Праваабарончым цэнтрам "Вясна" і Цэнтрам даследванняў грамадзянскай супольнасці Беларусі. 


Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства