viasna on patreon

Вярхоўны суд РФ пастанавіў ліквідаваць рух «За правы чалавека» Дапоўнена

2019 2019-11-01T14:28:35+0300 2019-11-01T16:02:39+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sud_ponamorev2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леў Панамароў на паседжанні суда. Фота АГГН

Леў Панамароў на паседжанні суда. Фота АГГН

31 кастрычніка Вярхоўны суд Расійскай Федэрацыі пачаў разгляд пазову Мінюста аб ліквідацыі руху «За правы чалавека» на чале са Львом Панамаровым. У Мінюсце сцвярджаюць, што ёсць шэраг парушэнняў у статуце руху.

На пасяджэнні прысутнічалі назіральнікі АГГН (Аб'яднаная група грамадскага назірання за выкананнем канстытуцыйных свабодаў), якія апісвалі працэс у сваім твітэр-акаўнце.

Працэс пачаўся з абмену пісьмовымі хадайніцтвамі паміж істцом і адказчыкам і пярэчаннямі на іх. Адвакаты называлі довады Мінюста "небясспрэчнымі і няяснымі" з-за супярэчнасцяў, якія ўгледзелі.

Леў Панамароў заявіў:

"Гэта - гістарычны працэс. Упершыню ў РФ гаворка ідзе аб ліквідацыі найстарэйшай і буйной праваабарончай арганізацыі".

Леў Панамароў хадайнічаў аб адводзе старшынствуючай суддзі Вярхоўнага Суда Назаравай у сувязі з падазрэннем на неаб'ектыўнасць і заўважанымі "падказкамі" прадстаўніку Мінюста.

sud_ponamarev.jpg
Суддзя Назарава. Фота twitter.com/ogonwatch

Суддзя адмовіла ў задавальненні такога хадайніцтва, бо не бачыць для гэтага падстаў.

Абарона хадайнічала аб адкладзе слуханняў да прызначанага на лістапад з'езду руху «За правы чалавека», які дазволіць выправіць памылкі ў дакументах (гэта восем з 13 парушэнняў). Мінюст выступіў супраць.

Суддзя зачытала спіс парушэнняў, выяўленых Мінюстам: "у пратаколе была выкарыстаная не тая пячатка", "не падалі ў Мінюст ўзор друкаванай прадукцыі" і да т.п.

Прадстаўнік Мінюста лічыць, што рух "За Правы Чалавека" цалкам у стане сабраць законны і правамоцны з'езд у лістападзе і прывесці на ім статут ў адпаведнасць з заканадаўствам.

У судовым пасяджэнні абвешчаны перапынак.

Як паведамляе "Новая Газета", 1 лістапада Вярхоўны суд Расеі пастанавіў ліквідаваць рух «За правы чалавека».

Падставай для ліквідацыі сталі парушэнні шэрагу расійскіх законаў, у прыватнасці закона аб замежных агентах. Міністэрства юстыцыі таксама сцвярджала, што рух не выправіў парушэнні ў сваім статуце ад 2014 года, знойдзеныя ў ходзе пазапланавай зімовай праверкі. «За правы чалавека» прасіла міністэрства дачакацца зацвярджэння новага статута восеньскага з'езда, аднак яно адмаўляла ім.

Панамароў лічыць рашэнне суда незаконным і мае намер абскардзіць яго. У размове з «Новай газетай» ён удакладніў, што пакуль не ведае, у якім фармаце рух будзе працягваць сваё існаванне.

«Праваабарона - гэта лад жыцця, таму мы застанемся працаваць у гэтай сферы. Я паспрабую нейкім чынам захаваць касцяк цэнтральнага апарата і рэгіянальныя аддзялення руху», – кажа праваабаронца.

Нагадаем, у кастрычніку 2019 года Мінюст падаў пазоў аб ліквідацыі руху «За правы чалавека», які працуе ў Расіі больш за 20 гадоў. Пасля пазапланавай праверкі ведамства вырашыла, што "рух ажыццяўляе дзейнасць з грубымі парушэннямі дзеючага заканадаўства і не выконвае палажэнні ўласнага статута". Заснавальнік арганізацыі, 78-гадовы Леў Панамароў, лічыць, што яго пераследуе ФСБ, паколькі ён апаніруе службе, падтрымліваючы фігурантаў многіх рэзанансных спраў: «Сети», «Нового величия», «Свидетелей Иеговы» і «Хизб ут-Тахрир». Акрамя таго, у апошнія гады Панамароў рэгулярна трапляе ў спецпрыёмнік, яго рух «За правы чалавека» увесь час штрафуюць. Агульная сума спагнанняў складае ўжо больш за 2 млн расійскіх рублёў.

«Абразліва думаць, што мы - нацыя рабоў» Інтэрв'ю Льва Панамарова.

Спецкар «Медузы» Ірына Краўцова паразмаўляла са Львом Панамаровым.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства