viasna on patreon

"Брудная кампанія за сумленныя выбары". Запрашаем на кінапрагляд!

2019 2019-11-01T18:00:00+0300 2019-11-01T16:06:06+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/75226452_2464444566954091_7614598629189222400_n.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

3 лістапада ў 18:30 на “Тэрыторыi Правоў” Валанцёрская служба “Вясны” сумесна з ініцыятывай "Праваабаронцы за свабодныя выбары" ладзіць прагляд фільма "Брудная кампанія за сумленныя выбары".

Гэта камедыя пра тое, як два канкуруючых палітыкі Кэм Брэды і Марці Хаггінс, спрабуюць перамагчы на выбарах, каб прадстаўляць свой невялікі штат Паўночная Караліна ў Палаце прадстаўнікоў ЗША. Кожны пры гэтым выкарыстоўвае свае метады для дасягнення найлепшага выніку.

Пасля прагляду адбудзецца дыскусія, у ходзе якой прадстаўнік ініцыятывы "Праваабаронцы за свабодныя выбары" зможа адказаць на пытанні аб выбарах у Беларусі.

Прыходзьце разам з сябрамі!  

Як трапіць на Тэрыторыю правоў?

Ложынская, 16, памяшканне 404 (знаходзіцца звонку дома).

Відэа, як ісці ад станцыі мэтро "Уручча".

Мапа з фотаздымкамі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства