viasna on patreon

Кандыдата у дэпутаты Кацору зрабілі адным з багацейшых на Гомельшчыне

2019 2019-10-28T13:20:38+0300 2019-10-28T13:20:39+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kacora-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Кацора. Фота: gomelspring.org

Уладзімір Кацора. Фота: gomelspring.org

Сябра Рады Руху «За Свабоду» і кандыдат у дэпутаты па Сяльмашаўскай акрузе ў Гомелі Уладзімір Кацора запатрабаваў ад выбаркама разабрацца, якім чынам у СМІ трапілі звесткі пра ягоныя прыбыткі, якія значна перавышаюць сапраўдныя.

Па словах палітыка, ён падаў дэкларацыю аб даходах і маёмасці, у якой указаў даходы за 2018 год у памеры 3840 руб. і сумесную з жонкай маёмасць: кватэру 21,56 кв.м., садовы домік 51,6 кв.м., зямельны ўчастак 0,0522 га. Дадаткова ў раздзеле «Іншыя звесткі» паказаў суму даходаў у 2150 рублёў як ўмоўна ацэначную ад дзейнасці па вядзенню індывідуальнай гаспадаркі, паведамляецца на сайце "Руху "За свабоду".

19 кастрычніка гарадская газета «Гомельскія ведамасці» апублікавала звесткі пра кандыдатаў, там былі паказаныя даходы ў 30350,57 рублёў, без маёмасці. Гэта дазволіла ў далейшых публікацыях на шэрагу гомельскіх сайтаў уключыць Уладзімір Кацору ў топ-6 самых багатых кандыдатаў вобласці.

Як патлумачыла старшыня акруговай камісіі Гомельскай-Сяльмашаўскай акругі Мяшкова Л.А., гэтыя звесткі па кандыдатам у акрузе падала акруговая камісія на падставе дадзеных падатковай інспекцыі.

Сябра Рады Руху «За Свабоду» назваў гэтыя дзеянні правакацыяй і запатрабаваў ад выбаркама «зрабіць праверку па выкладзеных фактах, абавязаць СМІ апублікаваць абвяржэнне па факце публікацыі недакладных дадзеных».

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.


Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства