Актывістку "Еўрапейскай Беларусі" пазбавілі кандыдацкай рэгістрацыі

2019 2019-10-28T11:45:31+0300 2019-10-28T11:45:32+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/yushkevich_piket.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Акруговая выбарчая камісія Мінскай-Чкалаўскай выбарчай акругі №96 адмяніла рэгістрацыю Аксаны Юшкевіч кандыдаткай у дэпутаты. Адпаведнае рашэнне камісія вынесла ў суботу 26 кастрычніка, гаворыцца на сайце Адміністрацыі Кастрычніцкага раёна.

yushkevich_piket.jpg
Агитационный пикет Оксаны Юшкевич

Нагодай пасяджэння АВК стаў зварот грамадзянкі Т. Сташэўскай аб парушэнні выбарчага заканадаўства пры правядзенні агітацыі ў падтрымку кандыдата ў дэпутаты на пікеце каля будынку Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце 20 кастрычніка.

Як адзначыла АВК, пікет размешчаны ў дазволеным месцы, аднак паводле інфармацыі Мінгарвыканкама заяў (апавяшчэнняў) аб правядзенні масавых мерапрыемстваў на тэрыторыі г. Мінска ад Юшкевіч не паступала. Таксама парушэннем выбарчая камісія палічыла раздачу ўлётак "Еўрапейскай Беларусі", якія не ўтрымлівалі абавязковых зыходных дадзеных, прадугледжаных ч. 12 арт. 45 Выбарчага кодэкса.

На гэтай падставе, і ўлічваючы наяўнасць двух папярэджанняў (23 і 25 кастрычніка), Аксана Юшкевіч была пазбаўленая кандыдацкай рэгістрацыі.

У актывісткі ёсць права абскардзіць рашэнне АВК у трохдзённы тэрмін у Мінскую гарадскую камісію.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"


Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства