Аналітычная тыднёвая справаздача па выніках назірання за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў: 20-25 кастрычніка Дакумент

2019 2019-10-26T15:02:41+0300 2019-10-28T16:59:56+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/logo_elections.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Назіранне за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і ПЦ «Вясна» ў межах кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

ВЫСНОВЫ:

– зарэгістраваныя кандыдаты вядуць свае агітацыйныя кампаніі, але гэты працэс не заўседы заўважны ў грамадстве; праўладныя прэтэндэнты на дэпутацкі мандат выступаюць перад выбаршчыкамі пераважна на сходах, арганізаваных у памяшканнях, на прадпрыемствах і ўстановах; для гэтага імі выкарыстоўваецца адміністрацыйны рэсурс;

– адзначаны выпадкі забароны выхаду ў эфір выступаў апазіцыйных кандыдатаў, вынясення ім папярэджанняў і пазбаўлення рэгістрацыі за крытыку дзеючай улады;

– па стане на 25 кастрычніка 2019 года паводле назіральнікаў кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, з 60 скаргаў на адмову ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты, пададзеных у шэсць тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі, задаволена толькі адна. З 14 скаргаў на адмову ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты, пададзеных у суды, была задаволена таксама адна.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары".

Аналітычная тыднёвая справаздача па выніках назірання за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў: 20-25 кастрычніка

Файлы

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства