viasna on patreon

Гомель: Выступ кандыдата ў дэпутаты ад АГП не прапусцілі ў тэлеэфір

2019 2019-10-23T08:50:05+0300 2019-10-23T08:51:38+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/nepomniashchy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Няпомняшчых. Фота Радыё Свабода.

Уладзімір Няпомняшчых. Фота Радыё Свабода.

Выступ кандыдата ў дэпутаты па Гомельскай-Цэнтральнай выбарчай акрузе №33  Уладзіміра Няпомняшчых, які  павінен быў прагучаць па тэлебачанні 22 кастрычніка ў 19 гадзін, у эфір не прапусцілі. Раней такі лёс напаткаў выступленне кандыдаткі ад "Еўрапейскай Беларусі" Аксаны Юшкевіч.

“Галоўная мая «віна» ў тым, што першым пунктам маёй праграмы ў парламенце будзе імпічмент Лукашэнкі”, - пракаментаваў ён здарэнне прэс-службе  Аб’яднанай грамадзянскай партыі, сябрам якой з’яўляецца.

У звароце Няпомняшчых таксама прапанаваў абмежаваць ахову прэзідэнта двума супрацоўнікамі і прайшоўся па дэпутатам, заявіўшы, што будзе дамагацца для іх мінімальнай па краіне заработнай платы.

У бліжэйшыя дні Уладзімір Няпомняшчых мае намер падрыхтаваць скаргу на цэнзураванне свайго выступу ў акруговую выбарчую камісію.

«Таксама хачу запісаць свой выступ і выкласці ў інтэрнэт, - кажа ён. - Хай увесь свет ведае, што робіцца ў Беларусі».

А днём раней, 21 кастрычніка, на "Радыё Мінск" не выйшаў у эфір радыёзварот кандыдаткі ў дэпутаты Аксаны Юшкевіч.

“На "Радыё Мінск" не выйшла ў эфір запісаны раней зварот актывісткі грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь»,  кандыдаткі ў дэпутаты Аксаны Юшкевіч", - паведамляе прэс-служба «Еўрапейскай Беларусі» .

Давераныя асобы спрабуюць высветліць прычыны цэнзуравання выступу кандыдаткі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.


Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства