Хваля папярэджанняў кандыдатам "Еўрапейскай Беларусі" Дапоўнена

2019 2019-10-22T15:43:00+0300 2019-10-22T17:32:44+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/yuhnevich_evrobelarus.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Грамадзянская кампанія "Еўрапейская Беларусь" на сваёй старонцы ў фэйсбуку паведамляе аб новых папярэджаннях сваіх актывістаў ужо ў якасці кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання.

Павел Юхневіч. Фота з фэйсбука
Павел Юхневіч. Фота з фэйсбука

Кандыдат у дэпутаты па Мінскай-Пушкінскай акрузе №103 Павал Юхневіч піша, што 23 кастрычніка адбудзецца паседжанне выбарчай камісіі па факце парушэння ім правіл вядзення агітацыі.

Тэлефаную ў акруговы выбаркам:

- Дзе пасведчанні для маіх давераных асобаў?

- Ужо ёсць, можаце прыходзіць забіраць. Так, дарэчы, заўтра паседжанне камісіі па факце парушэння вамі правіл вядзення агітацыі.

- Вось дзякуй, калі б сам не патэлефанаваў, не пазнаў бы нават!

Pavel Yukhnevich

 Паведамляецца таксама, што ўжо вынесена папярэджанне Арцёму Чарняку за тое, што ў яго на пікеце стаяла палатка, набытая не за сродкі выбарчага фонду.

"Хутчэй за ўсё, папярэджанне чакае і Аксану Юшкевіч — ёй пра гэта паведамілі яшчэ ўчора. Сёння не выйшла запісанае раней яе зварот да выбаршчыкаў", — паведамляе "Еўрапейская Беларусь" .

Вядома таксама, што сябры выбаркамаў 21 кастрычніка патрабавалі ад кандыдатаў "Еўрапейскай Беларусі" прыбраць са стэндаў слова "Баста!". У телеграм-канале "Еўрапейскай Беларусі" паведамляецца, што выбарчая камісія Мінскай-Уручскай акругі №109 вынесла папярэджанне Вользе Нікалайчык. Галоўнай прэтэнзіяй да яе былі словы «баста» і «калгасная дыктатура», якія гучалі на пікеце і былі напісаны на плакатах. Актывістка распавяла, як прайшло пасяджэнне камісіі:

"Учора на мой пікет падышоў старшыня выбаркама Андрэй Басак і запатрабаваў спыніць перадвыбарчую агітацыю. Я папрасіла назваць прычыну. Ён пачаў крычаць, што нельга выкарыстоўваць слова "баста", нельга патрабаваць змены ўлады. Потым заявіў, што выкарыстанне словазлучэння «калгасная дыктатура» недапушчальны. За мяне заступіліся мінакі, якія проста прымусілі яго сысці.

Сёння мяне выклікалі на пасяджэнне камісіі, дзе абвінавацілі ў «распальванні сацыяльнай варожасці» і «абразе жыхароў аграгарадкоў». Я адказала, што на самой справе іх абражае толькі адзін чалавек, які пазбавіў іх нармальных заробкаў і загнаў у рабства. Гэта Лукашэнка. Пасля гэтага старшыня камісіі стаў крычаць, што я і Лукашэнку абразіла ў сваіх агітацыйных матэрыялах. Скончыўся гэты балаган вынясеннем папярэджання".

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"


Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства