Паўлу Левінаву не далі магчымасці азнаёміцца з дакументамі АВК

2019 2019-10-22T14:58:22+0300 2019-10-22T15:12:56+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/levinau-dw.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Павел Левінаў. Фота DW

Павел Левінаў. Фота DW

Праваабаронца Павел Левінаў, які з’яўляецца сябрам Віцебскай абласной выбарчай камісіі, вырашыў азнаёміцца з матэрыяламі і рашэннямі акруговых камісій па вобласці.

Ён наведаў десяць з 14 камісій з запытам аб тым, каб асабіста паглядзець на тыя дакументы ад кандыдатаў, што падаваліся ў камісіі і выклікалі сумневы, а таксама ўбачыць на ўласныя вочы арыгіналы рашэнняў АВК аб рэгістрацыі ці адмовы ў рэгістрацыі тым ці іншым кандыдатам.

Напрыклад, праваабаронца ведаў, што аднаму з вылучэнцаў адмовілі ў рэгістрацыі на той толькі падставе, што ў дакументах было ўказанае месца жыхарства кандыдата – г. Полацк у друкаваным выглядзе, а ўсе астатнія звесткі былі напісаныя ад рукі. Таксама Павел Левінаў хацеў паглядзець на подпісы грамадзянаў, якія былі прызнаныя АВК несапраўднымі, на падставе чаго некаторыя кандыдаты таксама не былі зарэгістраваныя. 

Аднак ніводная з акруговых камісій не прадставіла такой магчымасці для Паўла Левінава. У камісіях спасылаліся на тое, што ўсе рашэнні ёсць на сайтах.

“Атрымоўваецца, што падрыхтоўка і правядзенне выбараў, якія павінны праводзіцца адкрыта і галосна, згодна з артыкулам 13 Выбарчага кодэксу, насамрэч закрытыя нават для сябраў вышэйстаячых выбарчых камісій”, - падзяліўся ўражаннямі Павел Левінаў.

Ён адзначыў, што згодна з арт. 37 Выбарчага кодэкса сябра камісіі мае права “знаёміцца з дакументамі і матэрыяламі камісіі, у склад якой ён уваходзіць, і ніжэйстаячых камісій”, аднак ні пра гэтае палажэнне Выбарчага кодэксу, ні тым больш пра Канстытуцыю ў АВК відаць не ведаюць, а кіруюцца ў сваёй дзейнасці толькі метадычнымі рэкамендацыямі Цэнтрвыбаркама.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"


Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства