У Гомелі прайшоў першы агітацыйны пікет

2019 2019-10-21T07:53:17+0300 2019-10-21T07:53:17+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gomel-piket-agitacyja-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Агітацыйны пікет кандыдата ў дэпутаты Таццяны Канеўскай. Фотаздымак: Leanid Sudalenka

Агітацыйны пікет кандыдата ў дэпутаты Таццяны Канеўскай. Фотаздымак: Leanid Sudalenka

20 кастрычніка кандыдат у дэпутаты Гомельскай–Савецкай выбарчай акрузе №34 Таццяна Канеўская правяла ў горадзе агітацыйны пікет. На мерапрыемстве прысутнічаў доўгатэрміновы назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Леанід Судаленка.

Як паведамляе "Гомельская вясна", перадвыбарчы пікет кандыдата ў дэпутаты праходзіў з 14 да 16 гадзін і насіў мірны характар. Падтрымаць кандыдата актывістку “Матчын рух 328” Таццяну Канеўскую прыехалі яе паплечнікі з Буда-Кашалева, Калінкавіч, Жлобіна, Добруша і нават з Салігорска. На пікеце таксама былі заўважаны актывісты Аб’яднанай грамадзянкай партыі (АГП) Васіль ПалякоўМікола Новікаў ды Алег Левянец. Ад не зарэгістраванай партыі БХД тут прысутнічала Вольга Кавалькова.

Асобна трэба адзначыць прысутнасць на агітацыйнам пікеце другога кандыдата ў дэпутаты па Гомельскай – Цэнтральнай выбарчай акрузе №33 Уладзіміра Няпомняшчых, які прыйшоў падтрымаць сваю калегу па партыі.

Таццяна Канеўская ў размове з Леанідам Судаленкам паведаміла, што сваёй галоўнай мэтаю лічыць змяненне сітуацыі з прызначэннем суддзяў у краіне.

“Калі суддзі ў нашай краіне не будуць прызначацца, а будуць выбірацца народам, тады і служыць яны будуць у першую чаргу народу, а не як зараз уладзе. Тады і судзіць нашых дзяцей яны будуць не па замове ўлады, не па яе неадэкватных законах, а па справядлівасці”, - лічыць прэтэндэнтка ад АГП на дэпутатскі мандат.

Незалежны назіральнік Судаленка падкрэслівае, што агітацыйны пікет прадстаўніцы партыі АГП першы не толькі ў раёне назірання, але нават і ў абласным цэнтры. Іншыя зарэгістраваныя 30 кандыдатаў у 6 выбаркамах Гомеля пакуль сябе не праяўляюць ніяк. 

"Праваабаронцы за свабодныя выбары".


Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства